Журало́ ’ручай’ (Гом., Янк. I). Гл. жарало́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отве́рстие ср. адту́ліна, -ны ж., дзі́рка, -кі ж.; (в печи) жарало́, -ла́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыятрэ́ма

(гр. diatrema = адтуліна)

вулканічнае жарало ў форме вертыкальнай трубкі, што расшыраецца ўверсе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Зрудлі́нка ’крынічка’ (Сл. паўн.-зах.). Памянш. ад зрудла < польск. źródło ’крыніца’. Гл. жарало.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gardziel

м. глотка; горла;

gardziel wulkanu — жарало вулкана

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зеў, зева, м.

1. Адтуліна, якая вядзе з рота ў глотку. Поласць зева.

2. перан. Адтуліна, жарало. Зеў люка. Зеў печы. Зеў пячоры.

3. Спец. Прастора паміж двума слаямі асновы ў кроснах, дзе праходзіць чаўнок.

•••

Ільвіны (львіны) зеў — травяністая расліна з кветкамі, якія нагадваюць адкрытую пашчу льва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schlund

m -(e)s, Schlünde

1) ля́па, па́шча; зя́па; жарало́

2) бе́здань, про́рва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нек

(англ. neck = шыя)

магматычнае цела слупападобнай формы, утворанае вулканічнымі пародамі, якое першапачаткова запаўняла жарало вулкана і агалілася ў выніку дэнудацыі прылеглых парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Жаро́лка ’шыбеніца’ (ЭШ). Параўн. рус. дан., цвяр. жере́лка, жерёлка ’каўнер’, кур., маск., куйбыш. ’бусы’. Відаць, той самы семантычны ход, што ў фраземе сталыпінскі гальштук ’кара праз павешанне’. Корань прадстаўлены ў жарало́ (гл.) са знач. ’горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражо́рка ’адтуліна ў агароджы праз раку. у якую устаўляюць “нерат’ (паўн.-усх., КЭС). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад пражэрці < жэрці. Гл. жарало і жэрло© у семантычным плане параўн. асабліва рус. смал. жерло ’адтуліна ў печы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)