Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛЕ́ССЕ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр Хмелеўскага с/с і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст.Жабінка, 32 км ад Брэста. 434 ж., 161 двор (2000). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ПІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Сцяпанкаўскім сельскім савеце Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр калгаса. За 20 км на Поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Жабінка, 50 км ад Брэста. 316 жыхароў, 113 двароў (1995). Пачатковая школа, бібліятэка, клуб, аддзяленне сувязі. Помнік драўлянага дойлідства — Пакроўская царква (1761).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯ́ТЫ,
вёска ў Беларусі, у Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПдУ ад г.Жабінка, 38 км ад Брэста. 620 ж., 242 двары (1994). Звераферма калгаса «Беларусь». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎЛЯ́НЫ,
вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст.Жабінка, 40 км ад Брэста. 399 ж., 147 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Каля вёскі рэшткі Крыўлянскага замка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКАЎСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1963 у г.Жабінка. З 1996 адкрытае акцыянернае таварыства. З 1992 праводзіцца рэканструкцыя. У 1997 пабудаваны будынак ТЭЦ. Буйнейшае прадпрыемства на Беларусі па вытв-сці цукру з цукр. буракоў і імпартнай сыравіны (цукар-сырэц з Бразіліі і Кубы). Асн. прадукцыя (1997): цукар-пясок, патака-мелес, бурачныя жамерыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Камянец, 47 км ад Брэста, 36 км ад чыг. ст.Жабінка. 391 ж., 160 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАВЕ́Ц,
рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток р. Зах Буг. Даўж. 112,6 км. Пл. вадазбору 6600 км². Цячэ па Прыбугскай раўніне (вярхоўе) і Брэсцкім Палессі. Пачынаецца ў сутоках рэк Myxa і Вец у г. Пружаны. Уваходзіць у Дняпроўска-Бугскі водны шлях.
Асн. прытокі: Дахлоўка, Жабінка (справа), Дняпроўска-Бугскі канал, рэкі Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шыр. ў сярэднім цячэнні 400—600 м, ніжэй 1,5—2 км. Схілы ўмерана стромкія, выш. 4—8 м (у ніжнім цячэнні 3—6 м). Пойма двухбаковая, нізкая, парэзаная старыцамі і меліярац. каналамі, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні рака называецца канал Мухавец. Ад г. Кобрын да Брэста рака зарэгуляваная. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады каля Брэста 34,9 м³/с. Суднаходства ад г. Кобрын (64 км ад вусця), працягласць навігацыйнага перыяду 230—240 сутак. На рацэ гарады Брэст, Пружаны, Жабінка, Кобрын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДАМЛЯ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Камянец і Высокае—Пружаны Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст.Жабінка. 1037 ж., 305 двароў (1996). Племсаўгас «Відамля», газаразмеркавальная станцыя, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Камянец — в. Камянюкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад Камянца, 49 км ад Брэста, 37 км ад чыг. ст.Жабінка. 647 ж., 193 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Праабражэнская царква (1786).