Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
definicja
ж. вызначэнне; азначэнне; дэфініцыя;
definicja wyczerpująca — вычарпальнае азначэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Каро́тчык ’жаночая вопратка з сукна, шыецца кароткай, крыху ніжэй пояса’ (Вяльк., Мат. Маг.). Сама Дэфініцыя змяшчае этымалагічнае тлумачэнне (гл. кароткі). Суфікс ‑чык характэрны дЛи ўсх.-сДив. моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулёма ’старэча’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, памылковая дэфініцыя: «Гета кулома ишла пасʼарод вуліцы, ни чула, што машына гула, лʼедз’ як ни прыдае ила». Магчыма, да кулём (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каркю́шкі ’кавалак бервяна’ (Крачк.). Мабыць, недакладная дэфініцыя: слова мае форму Pluralia tantum і эліест, які не адлюстроўвае гэту множнасць. Хутчэй за ўсё насілкі, г. зн. парныя палкі, якія кладуцца па плечы тых, хто нясе. Параўн. укр.коркиші ’плечы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
definition
[,defəˈnɪʃən]
n.
1) дэфіні́цыяf., азначэ́ньне n.
2) азна́чваньне, акрэ́сьліваньне n.
3) я́снасьць, выра́знасьць f.
Good photographs have definition — До́брыя зды́мкі — выра́зныя
4) дакла́днасьць, выра́знасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Ка̀кешы, кокешы ’калені’ (Федар. Рук.). У тэксце: «Торяна на печэ кокешы задзерла». Дакладных адпаведнікаў быццам бы няма (калі дэфініцыя правільная). Думаецца, тут мясцовае ўтварэнне ад паліморфнай формы лексемы са значэннем ’кукішкі’. Бліжэйшай роднаснай формай (і тэрытарыяльна блізкай) з’яўляецца воран.какошкі, маст.кокашки, кокашы, дзятл.кокішкі. Тут семантычны пераход кукішкі > калені, які цяжка вытлумачыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ктус ’расліна сям. Cactaceace’ (БРС, ТСБМ). У ТСБМ недакладная дэфініцыя: ’паўднёвая расліна з бязлістым мясіста-сакавітым сцяблом, укрытым калючкамі’. Па-першае, кактусы сустракаюцца ад Канады да Патагоніі, а па-другое, ёсць расліны з нармальна развітым лісцем (род Peireskia). Запазычанне кніжнага характару з ням.Kaktus або англ.cactus, якія ўзыходзяць да грэч.κακτός.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падшыва́нец, падшыва́лец ’хлапчук (звычайна падлетак)’ (ТСБМ, Інстр. III), падшыва́нец ’гарэза’ (Касп.), ’той, хто выдае сябе за каго-н. іншага’ (Др.-Падб.), падшы́ты ветрам ’легкадумны’ (Сл. ПЗБ). Укр.підшива́йло ’падліза’, рус.подшива́ла ’дасціпнік, жартаўнік’, подшива́ть языком ’кпіць, жартаваць’. Да падшыць < шыць; семантыка відавочныя з фразеалагізма падшыты ветрам. Дэфініцыя Друцкага-Падбярэскага — семантычнае запазычанне з польск.podszywający się ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайро́т ’кола ў калаўроце’ (Жд. 3). Мясцовая трансфармацыя назвы калаварот, каўрот, якое ў выніку таўталогіі (для апошняга працэсу больш падыходзячая форма — калаварот). Што датычыцца фанетыкі, ‑й‑ на месцы ‑ў‑, магчыма, як у кайдуб1 (гл.), у адносінах семантыкі можна сумнявацца ў дакладнасці дэфініцыі, а калі дэфініцыя нават дакладная, можна разумець такую семантыку як адпаведную этымалагічнаму значэнню слова калаўрот (гл.).