Створаны ў 1963 у г. Барысаў як філіял Мінскага інстр. з-да. З 1969 інстр.з-д. Асн. прадукцыя (1995): разцы такарныя, аснашчаныя пласцінамі цвёрдага сплаву (для апрацоўкі дэталяў з чыгуну і сталі), тавары шырокага ўжытку і гасп. інструмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інва́р
(англ. invar, ад лац. invariabilis = нязменны)
сплаў жалеза і нікелю; ужываецца для вырабу дэталяў дакладных вымяральных прыбораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БА́БА (тэхн.),
ударная частка молатаў, капроў і інш. машын, якія выконваюць карысную работу за кошт энергіі ўдару. Выкарыстоўваецца пры забіванні паляў, коўцы і штампоўцы розных дэталяў. Падыманне бабы выконваецца ручным або эл. прыводам, а таксама парам ці сціснутым паветрам. Маса бабы можа дасягаць 30 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЦЦІ,
1) у фізіцы, перыядычныя змены амплітуды выніковага вагання пры складанні двух гарманічных ваганняў блізкіх частот; асобны выпадак амплітудна-мадуляваных ваганняў (гл.Амплітудная мадуляцыя). Калі A1 і A2 — амплітуды складаемых ваганняў, то амплітуда выніковага вагання змяняецца ад A1 + A2 да A1 − A2. Метад Біцці выкарыстоўваецца для вымярэння частот, ёмістасці, індуктыўнасці, для настройвання муз. інструментаў і інш. 2) У механіцы — адхіленні паверхняў вярчальных (вагальных) цыліндрычных дэталяў машын і механізмаў ад правільнага ўзаемнага размяшчэння. Радыяльныя Біцці — вынік зрушэння цэнтра (эксцэнтрысітэт) разгляданага сячэння дэталі адносна восі вярчэння. Тарцовыя Біцці — вынік неперпендыкулярнасці тарцовай паверхні дэталі да базавай восі і адхіленняў формы тарца ўздоўж лініі вымярэння. Біцці прыводзяць да павышанага зносу і выхаду са строю дэталяў машын (напр., пры парушэнні балансіроўкі колаў аўтамабіля).
Біцці пры складанні ваганняў блізкіх частот ω1 і ω2; T — перыяд біццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮМІНАВА́ННЕ,
нанясенне на паверхню метал. вырабаў алюмінію ці яго сплаваў. Ахоўвае яе ад карозіі, надае спецыяльныя фіз.-хім. ўласцівасці, паляпшае вонкавы выгляд вырабаў. Ажыццяўляецца алітаваннем, газаплазмавым і плазмавым распыленнем, плакіраваннем, выпарэннем металу ў вакууме, апусканнем у расплаў. Выкарыстоўваецца пры апрацоўцы дэталяў самалётаў, ракет, аўтамабіляў, с.-г. інвентару, бытавых вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІЯ́ЛЬ,
авіяцыйны алюміній, сплаў на аснове алюмінію. Мае ў сабе (у %) 0,45—0,9 магнію, 0,5—1,2 крэмнію, 0,2—0,6 медзі, 0,15—0,35 марганцу ці хрому. Высокапластычны, каразійнаўстойлівы, здавальняючай мех. трываласці (павышаецца гартаваннем і штучным старэннем), добра паліруецца. Ідзе на выраб складаных па форме прасаваных і штампаваных дэталяў (лопасцяў вінтоў верталётаў, элементаў буд. канструкцый і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЎТС, Боўтс (Bouts) Дзірк (Ц’еры; каля 1415, г. Харлем, Нідэрланды — 6.5.1475), нідэрландскі жывапісец. Выкарыстоўваючы традыцыі Рагіра ван дэр Вейдэна і Я. ван Эйка, імкнуўся да пераканаўчасці і трапнасці дэталяў, вытанчанасці і маляўнічай дэкаратыўнасці жывапісу (алтар «Таямнічасць прычасця», 1464—67, абраз «Пакуты Святога Эразма...», 1466, дыптых «Правасуддзе Атона III», 1475, карціна «Пекла» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПТЫ́ЧНАГА СТАНКАБУДАВА́ННЯ І ВА́КУУМНАЙ ТЭ́ХНІКІ НДІМіністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1987 у Мінску на базе Мінскага філіяла Усесаюзнага н.-д.тэхнал. ін-та аптычнага прыладабудавання (з 1972). Асн. кірунак даследаванняў — распрацоўка абсталявання і вакуумнай тэхнікі для вытв-сці аптычных дэталяў дыяметрам ад 1 да 1600 мм, мед. абсталявання, абсталявання для лікёра-гарэлачнай вытв-сці, апрацоўкі шкурак пушных звяроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІДАВА́ННЕ,
працэс утварэння на паверхні металічных вырабаў аксіднай плёнкі. Павышае каразійную ўстойлівасць, зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці вырабаў, надае ім прывабны дэкар. выгляд (гл.Паціна). Аксідную плёнку атрымліваюць тэрмічным (гл.Вараненне), хімічным (з дапамогай раствораў кіслот, шчолачаў, спец. рэчываў) і электрахім. анодным (гл.Анадзіраванне) спосабам. Выкарыстоўваюць у прылада-, самалёта-, машынабудаванні, для аддзелкі буд. і арх.дэталяў, метал. вырабаў быт. прызначэння. Гл. таксама Акаліна, Акісленне металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пе́сікі ’драўляныя клінкі, якімі плытагоны замацоўвалі бярвенні’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З польск.piesek першапачаткова ’сабачка’; пераноснае для называння розных дэталяў і прыстасаванняў: ’дзед (кавалак бервяна), які падпірае крокву’, ’жалезная акоўка драўлянай буксы’, ’жалезны прэнт, які трымае своеасаблівы хамут у пярэдніх коней’, ’заверліч у пярэднім навоі’ і пад., параўн. сучкі (гл.).