меншаві́зм, ‑у, м.

Галоўная апартуністычная плынь у расійскай сацыял-дэмакратыі, разнавіднасць міжнароднага апартунізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабудо́ва, -ы, ж.

1. гл. перабудаваць, перабудавацца.

2. У СССР у 1985— 1991 гг.: працэс рэфармавання эканомікі і грамадскай свядомасці, скіраваны на развіццё дэмакратыі і галоснасці, заканчэнне халоднай вайны.

|| прым. перабудо́ўчы, -ая, -ае.

Перабудоўчыя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́дніцтва, -а, н.

Грамадска-палітычны рух у Расіі ў 2-й палавіне 19 ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і імкнуўся цераз яе ажыццявіць ідэі сялянскай дэмакратыі і пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталізм.

|| прым. наро́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмакраты́зм, ‑у, м.

1. Прызнанне і ажыццяўленне дэмакратыі. Дэмакратызм савецкага ладу.

2. Уст. Дэмакратычнасць. Дэмакратызм жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік дэмакратыі.

Дэмакраты выказалі свае погляды.

2. Член дэмакратычнай партыі.

3. Чалавек дэмакратычнага (у 2 знач.) укладу жыцця, поглядаў.

|| ж. дэмакра́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

guardian [ˈgɑ:diən] n.

1. (of) страж, ахо́ўнік, вартавы́, абаро́нца;

a guardian of democracy страж, абаро́нца дэмакра́тыі

2. law апяку́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЛЬЯ́НС САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ, Міжнародны альянс сацыялістычнай дэмакратыі,

анархічная арг-цыя, створаная ў 1868 у Жэневе М.А.Бакуніным, Ж.​Рэклю, А.​Рышарам і інш. У 1869 фармальна распушчаны, але фактычна працягваў дзейнасць у складзе 1-га Інтэрнацыянала як Жэнеўская секцыя (пад назвай альянс сацыялістычнай дэмакратыіЦэнтр. секцыя). Члены альянсу сацыялістычнай дэмакратыі не прызналі выключэння Бакуніна і яго прыхільнікаў з Інтэрнацыянала (1872) і да 1877 працягвалі збіраць уласныя міжнар. кангрэсы.

т. 1, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антыдэмакраты́зм

(ад анты- + дэмакратызм)

варожасць інтарэсам дэмакратыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыдэмакраты́чны

(ад анты- + дэмакратычны)

накіраваны супраць дэмакратыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэмакратыза́цыя, ‑і, ж.

Укараненне прынцыпаў дэмакратыі; перабудова дзяржавы, грамадства, арганізацыі і пад. на дэмакратычных асновах. Дэмакратызацыя прафсаюзаў. Дэмакратызацыя кіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)