дек мор. дэк, род. дэ́ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дэка... 1/108

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭКА... (ад грэч. deka дзесяць), дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў кратных адзінак, роўных 10 зыходным адзінкам. Абазначаецца да. Напр., 1 дал (дэкалітр) = 10 л, 1 даг (дэкаграм) = 10 г.

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дэ́ка, дэ́ко ’дэкаграм’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. deka ’тс’ (а гэта размоўная форма, скарачэнне з dekagram ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэкаго́н

(ад дэка- + -гон)

дзесяцівугольнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэка́эдр

(ад дэка- + -эдр)

дзесяціграннік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

dekiel

м.

1. накрыўка; покрыўка;

2. муз. дэка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БАНДУ́РА (польск. bandura ад грэч. pandura),

украінскі нар. шматструнны (7—40) шчыпковы інструмент тыпу лютнепадобных. Вядома з 15 ст. Наз. таксама кобзай. Мае драўляны выдзеўбаны корпус грушападобнай формы, значна расшыраны злева. Дэка плоская, з круглай ці зоркападобнай рэзанатарнай адтулінай, шыйка кароткая, без ладоў, невял. адагнутая галоўка з завітком. Меладычныя струны («прыстрункі») нацягнуты ўздоўж корпуса і мацуюцца з яго левага боку, басовыя (бунты) — уздоўж грыфа, мацуюцца калкамі на галоўцы (служаць для акампанементу). Гукарад дыятанічны (цяпер часцей храматычны).У 1920-х г. бандура ўдасканалена, павялічылася колькасць струн, утварылася сям’я бандур — прыма, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца ў капэлах бандурыстаў, аркестрах і ансамблях нар. інструментаў.

Бандура з дыятанічным (злева) і храматычным гукарадамі.

т. 2, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэкагра́м

(ад дэка- + грам)

метрычная мера вагі, роўная 10 грамам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэкалі́тр

(ад дэка- + літр)

метрычная мера вадкасці, роўная 10 літрам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)