диссерта́ция дысерта́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dissertation [ˌdɪsəˈteɪʃn] n. (on) дысерта́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thesis [ˈθi:sɪs] n. (pl. theses)

1. дысерта́цыя;

a doctoral/PhD thesis до́ктарская дысерта́цыя;

a master’s thesis магі́старская дысерта́цыя;

uphold/defend a thesis абараня́ць дысерта́цыю

2. тэ́зіс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dysertacja

ж. дысертацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кандыда́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кандыдата. Кандыдацкая дысертацыя. Кандыдацкі дыплом.

•••

Кандыдацкі мінімум гл. мінімум.

Кандыдацкі стаж гл. стаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, якая мае такую ступень.

М. філасофіі.

2. У Сярэднія вякі: кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна.

|| прым. магі́старскі, -ая, -ае.

Магістарская дысертацыя.

М. тытул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ктар, -а, мн. дактары́ і (з ліч. 2, 3, 4) до́ктары, дактаро́ў, м.

1. Тое, што і ўрач, лекар.

2. чаго. Вышэйшая вучоная ступень, а таксама асоба, якой прысуджана гэта ступень.

Д. фізіка-матэматычных навук.

|| прым. до́ктарскі, -ая, -ае.

Доктарская дысертацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да доктара, дактароў, належыць ім. Доктарскія парады хвораму. Доктарскія інструменты.

2. Звязаны з вучонай ступенню доктара навук. Доктарская дысертацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРБАШО́Ў (Аляксандр Іпалітавіч) (1858—?),

рускі гісторык. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Выкладаў у сярэдніх навуч. установах Пецярбурга. З 1886 магістр рус. гісторыі [дысертацыя «Вітаўт і яго палітыка да Грунвальдскай бітвы (1410 г.)», Спб., 1885]. Вывучаў унутр. і знешнюю палітыку Вітаўта, барацьбу народаў ВКЛ супраць Тэўтонскага ордэна. Шырока выкарыстоўваў бел.-літ. летапісы. Працы Барбашова скіраваны супраць польскай гістарыяграфічнай традыцыі ў вывучэнні гісторыі ВКЛ 14—16 ст. ВКЛ трактавалася ў іх як частка Рус. дзяржавы.

Тв.:

Витовт: Последние двадцать лет княжения 1410—1430. СПб., 1891.

Дз.​У.​Караў.

т. 2, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Hbilitationsschrift f -, -en до́ктарская дысерта́цыя, ко́нкурсная пра́ца на замяшчэ́нне паса́ды выкла́дчыка вышэ́йшай навуча́льнай устано́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)