зычлі́вы, -ая, -ае.

Які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны.

Зычлівыя людзі.

|| наз. зычлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

процідзе́янне, -я, мн. -і, -яў, н.

Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню.

П. варожай сіле.

Дзеянне раўняецца процідзеянню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўня́, -і́, ж. (разм.).

Чалавек, роўны другому па якіх-н. прыкметах (узрост, сацыяльнае становішча, веды і пад.).

Ён табе не р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасме́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Падаючы адзін другому якія-н. знакі, паціху смяяцца ў сувязі з чым-н. або з каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парапсіхало́гія, -і, ж. (спец.).

Вучэнне аб гіпатэтычнай магчымасці непасрэдна перадаваць на адлегласць інфармацыю аб нервова-псіхалагічным стане аднаго чалавека другому.

|| прым. парапсіхалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамаргну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

Падмаргнуць адзін другому з якой-н. мэтай.

П. з сяброўкай.

|| незак. перамо́ргвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераступа́цца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Абменьвацца ўмоўнымі стукамі цераз сцяну для паведамлення чаго-н. адзін другому.

|| наз. перасту́к, -у м. і перасту́кванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; зак., з кім (разм.).

Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць.

Няма з кім словам п.

|| незак. перамаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па-і́ншаму нареч. по-ино́му, по-друго́му, и́на́че

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўноміну́лы, -ая, -ае.

Які існаваў, адбыўся ў далёкім мінулым.

Даўномінулыя падзеі.

Даўномінулы час — у граматыцы: асобая форма дзеяслова прошлага часу ў некаторых мовах, што абазначае дзеянне, якое папярэднічала другому дзеянню мінулага часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)