до́следна-паказа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. до́следна-паказа́льны до́следна-паказа́льная до́следна-паказа́льнае до́следна-паказа́льныя
Р. до́следна-паказа́льнага до́следна-паказа́льнай
до́следна-паказа́льнае
до́следна-паказа́льнага до́следна-паказа́льных
Д. до́следна-паказа́льнаму до́следна-паказа́льнай до́следна-паказа́льнаму до́следна-паказа́льным
В. до́следна-паказа́льны (неадуш.)
до́следна-паказа́льнага (адуш.)
до́следна-паказа́льную до́следна-паказа́льнае до́следна-паказа́льныя (неадуш.)
до́следна-паказа́льных (адуш.)
Т. до́следна-паказа́льным до́следна-паказа́льнай
до́следна-паказа́льнаю
до́следна-паказа́льным до́следна-паказа́льнымі
М. до́следна-паказа́льным до́следна-паказа́льнай до́следна-паказа́льным до́следна-паказа́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

до́следна-паказа́льны о́пытно-показа́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэчыцкі доследна-прамысловы гідролізны завод

т. 14, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІ ДО́СЛЕДНА-МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.

Створаны ў 1946 у г. Бабруйск як аўтарамонтная майстэрня. З 1960 з-д нестандартнага абсталявання для тэхн. абслугоўвання аўтамабіляў і па вытв-сці спецыялізаванага рухомага саставу для перавозкі грузаў. З 1967 мае сучасную назву. З 1972 у складзе вытв.-тэхн. аб’яднання «Аўтатранстэхніка». Асн. прадукцыя (1995): самазвальныя і бартавыя прычэпы і паўпрычэпы да аўтамабіляў грузападымальнасцю 5,5—12,5 т, абсталяванне гаражнае, для рамонту і абслугоўвання аўтамабіляў, выпускае таксама метал. кіёскі, гаражы і інш.

Ю.Я.Барсукоў.

т. 2, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ганусаўская доследна-селекцыйная станцыя па цукровых бураках 3/339; 4/559; 7/235, 362, 558

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

о́пытно-показа́тельный до́следна-паказа́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАРМІ́РАВАННЕ ПРА́ЦЫ,

вызначэнне нормы часу і выпрацоўкі; адзін з асн. элементаў навуковай арганізацыі працы. Разлік Н.п. ажыццяўляецца аналіт. і доследна-стат. метадамі. Пры аналіт. метадзе аперацыю (работу) падзяляюць на элементы, якія аналізуюць, праектуюць рацыянальную структуру аперацыі, вызначаюць час на кожны элемент аперацыі і на ўсю аперацыю. Доследна-статыстычны метад — вызначэнне норм на аснове вопыту нарміроўшчыка альбо на аснове ранейшых стат. звестак. Пры дапамозе Н.п. вызначаецца неабходная колькасць работнікаў, фонд заработнай платы, прадукцыйнасць працы і інш. паказчыкі.

т. 11, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЦВІ́НАВІЦКАЯ ШКО́ЛА-КАМУ́НА,

першая савецкая доследна-паказальная працоўная школа. Існавала ў 1918—19 у в. Ліцвінавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл.). Засн. П.М.Лепяшынскім. Навучанне і выхаванне ў школе спалучалася з працай. Фарміраванню і развіццю дзіцячага калектыву, выхаванню адказнасці, таварыскай узаемадапамогі садзейнічала добра арганізаванае самаабслугоўванне. Навуч. праграмы для школы распрацоўваў пед. калектыў. Навучэнцы вялі паліт.-асв. работу сярод насельніцтва. У 1919 школа пераведзена ў Маскву, з Лепяшынскім туды выехалі і 22 вучні, якія сталі выхаванцамі Маскоўскай доследна-паказальнай школы імя П.М.Лепяшынскага.

т. 9, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т МЕХАНІЗАВА́НАГА ІНСТРУМЕ́НТУ І БУДАЎНІ́ЧА-АПРАЦО́ЎЧЫХ МАШЫ́Н З ДО́СЛЕДНАЙ ВЫТВО́РЧАСЦЮ,

адкрытае акц. т-ва «МІБАМ ДВ». Засн. ў 1971 як Мінскі філіял Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та механізаванага і ручнога будаўніча-мантажнага інструменту, вібратараў і буд.-апрацоўчых машын. З 1991 Мінскі арэндны н.-д. і канструктарска-тэхнал. ін-т буд.-апрацоўчых і дахавых машын, ручнога інструменту. З 1997 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: правядзенне н.-д. і доследна-канструктарскіх работ па буд.апрацоўчых машынах, кампрэсарах, інструменту, дрэваапр. машынах і тэхн. навук. дакументацыі, доследна-эксперым. работ і выпрабаванняў, пуска-наладачных і сэрвісных работ; вытв-сць новых буд. машын і інструменту; рамонт электраінструменту і сэрвіснае абслугоўванне; сертыфікацыя машынабуд. прадукцыі; выраб эмульсійных змазак з выкарыстаннем распрацаванага ў ін-це абсталявання; камерцыйная дзейнасць.

М.А.Цвірко.

т. 10, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТРУ́КТАРСКА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ГАРАДСКО́Й ГАСПАДА́РКІ НАВУКО́ВА-ВЫТВО́РЧАТА АБ’ЯДНА́ННЯ «ЖЫЛКАМУНТЭ́ХНІКА» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1977 у Мінску на базе некалькіх аддзелаў Белкамунпраекта. Асн. кірункі дзейнасці: навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія, праектныя і мантажна-наладачныя работы ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. сферах гар. інфраструктуры.

В.А.Бажэнаў.

т. 7, с. 595

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)