Саюзны савет для Японіі

т. 14, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІЯ ЛА́ГЕРЫ ДЛЯ ПЕРАМЕ́ШЧАНЫХ АСО́Б у Германіі і Аўстрыі. Існавалі ў 1945 — пач. 1950-х г. Пасля 2-й сусв. вайны саюзніцкія акупац. ўлады стварылі лагеры для часовага ўтрымання грамадзян інш. дзяржаў, якія па розных прычынах апынуліся ў Германіі і атрымалі статус перамешчаных асоб. У 1945 створаны 3 бел. лагеры: у Рэгенсбургу (амер. акупац. зона), Ватэнштэце і Гослары (англ. акупац. зона), пазней яшчэ каля 20 бел. лагераў у Зах. Германіі і некалькі ў Аўстрыі. У іх налічвалася каля 2 тыс. беларусаў. Лагеры (на іх не распаўсюджвалася юрысдыкцыя герм. улад) мелі сваю адміністрацыю. Пад кіраўніцтвам нац. к-таў была створана адукац.-асв. сістэма: дашкольныя ўстановы, пач. школы, гімназіі, школы для дарослых, прафес. курсы. Бел. школы мелі нац. характар. Пры лагерах існавалі нац. аргцыі — Ліга бел. паліт. вязняў у Нямеччыне, Задзіночанне бел. ветэранаў, Бел. студэнцкае згуртаванне, Аб’яднанне бел. лекараў на чужыне. Яны здолелі наладзіць на пач. 1947 выпуск амаль 20 газет і часопісаў — «Бацькаўшчына», «Шляхам жыцця», «Шыпшына», «Зважай», «Крывіцкі светач», «Беларуская думка» і інш. У сувязі з дазволам для перамешчаных асоб выбару месца сталага пражывання і ад’ездам іх у розныя краіны свету лагеры на пач. 1950-х г. былі ліквідаваны.

Літ.:

Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гг. Лос Анжэлес;

Мн., 1994;

Максімюк Ян. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне 1945—1950. Нью Ёрк;

Беласток, 1994.

Т.А.Папоўская.

т. 2, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ПА ВЫ́ПУСКУ МАШЫ́Н ДЛЯ АГРАКО́МПЛЕКСУ,

«Бабруйскаграмаш». Засн. ў 1971 у г. Бабруйск як з-д раскідвальнікаў угнаенняў. У вытв. аб’яднаннях «Бабруйсксельмаш» (з 1974), «Бабруйскферммаш» (з 1977), «Бабруйскаграмаш» (1993—95, галаўное прадпрыемства). З 1995 самастойны з-д з сучаснай назвай. Асн. прадукцыя (1995): машыны для перавозкі і ўнясення арган. і мінер. угнаенняў, для механізаванай нарыхтоўкі, перавозкі і раздачы кармоў.

т. 2, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

машынабудаванне для лёгкай і харчовай прамысловасці і бытавых прылад

т. 10, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дэкрэт «Аб аб’яднанні савецкіх рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам»

т. 6, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

баласці́раваць

‘загружаць судна для надання яму ўстойлівасці (баласціраваць судна); накладаць верхні слой чыгуначнага палатна для яго роўнасці і трываласці (баласціраваць чыгунку)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. баласці́рую баласці́руем
2-я ас. баласці́руеш баласці́руеце
3-я ас. баласці́руе баласці́руюць
Прошлы час
м. баласці́раваў баласці́равалі
ж. баласці́равала
н. баласці́равала
Загадны лад
2-я ас. баласці́руй баласці́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час баласці́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

або́е

для мужчынскага і жаночага роду’

лічэбнік, зборны

мн.
-
Н. або́е
Р. абаі́х
Д. абаі́м
В. абаі́х
Т. абаі́мі
М. абаі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абе́дзве

для жаночага роду’

лічэбнік, зборны

мн.
ж.
Н. абе́дзве
Р. абе́дзвюх
Д. абе́дзвюм
В. абе́дзве (неадуш.)
абе́дзвюх (адуш.)
Т. абе́дзвюма
М. абе́дзвюх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

або́два

для мужчынскага роду’

лічэбнік, зборны

мн.
м.
Н. або́два
Р. або́двух
Д. або́двум
В. або́два (неадуш.)
або́двух (адуш.)
Т. або́двума
М. або́двух

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

або́два

для ніякага роду’

лічэбнік, зборны

мн.
н.