муж, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі.

Уважлівы м.

2. Дзеяч у якой-н. галіне (кніжн.).

Дзяржаўны м.

|| прым. му́жаў, -ава (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Stáatsmann m -s, -männer дзяржа́ўны дзе́яч, паліты́чны дзе́яч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

муж, ‑а; мн. мужы, ‑оў; м.

1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі. Харошы быў гарманіст Ігнась — муж Ірынкі, майстар на працу і на весялосць. Лынькоў.

2. Кніжн. Дзеяч у якой‑н. галіне. Муж навукі. Дзяржаўны муж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муж

1. (супруг) муж, род. му́жа м., мн. мужы́, -жо́ў;

2. уст., высок. (мужчина) мужчы́на, -ны м.; (деятель) дзе́яч, -ча м.;

госуда́рственный муж дзяржа́ўны чалаве́к (дзе́яч);

учёные мужи́ вучо́ныя лю́дзі (дзе́ячы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mąż

м.

1. муж; супруг;

wyjść za mąż — выйсці замуж;

2. дзеяч, асоба;

mąż stanu — дзяржаўны дзеяч;

mąż zaufania — давераная асоба;

jak jeden mąż — усе як адзін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НУЁМА (Nujoma) Сэмюэл Чафішуна (н. 12.5.1929, Авамбаленд, Намібія),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Намібіі. Адзін са стваральнікаў Народнай арганізацыі Паўднёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО), яе прэзідэнт (з 1960). З 1961 у эміграцыі, адкуль кіраваў узбр. барацьбой СВАПО супраць акупац. рэжыму Паўд.-Афр. Рэспублікі ў Намібіі. З 1990 першы прэзідэнт Намібіі.

т. 11, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ТЭНБЕРГ Аляксандр Іосіфавіч (1886, г. Жытомір, Украіна — ?),

дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцый 1905 і 1917. У 1917—18 адзін з кіраўнікоў Маскоўскага Савета. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1920—21 старшыня ЧК БССР. У 1923 звольнены ў адстаўку з пасады старшыні Дзярж. паліт. ўпраўлення (ДПУ) Крыма. Пасля 1939 лёс невядомы.

т. 13, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРЖУА́ (Bourgeois) Леон Віктор Агюст (25.5.1851, Парыж — 29.9.1925),

дзяржаўны дзеяч Францыі. Юрыст. Скончыў Парыжскі ун-т. У 1870—77 дзеяч радыкальна-сацыяліст. партыі. З 1888 дэпутат парламента. З 1890 міністр асветы, замежных спраў, у 1895—96 прэм’ер-міністр. У 1902—04 старшыня палаты дэпутатаў, у 1920—23 — сената. Удзельнік 1-й (1899) і 2-й (1906) Гаагскіх мірных канферэнцый, дзе ўзначальваў камісіі па арбітражы і па мірным вырашэнні міжнар. канфліктаў. Адзін з арганізатараў і старшыня Савета Лігі Нацый (з 1920). Нобелеўская прэмія міру 1920.

т. 3, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́РЫЯС СА́НЧЭС (Arias Sanchez) Оскар (нарадзіўся 1941, горад Эрэдыя, Коста-Рыка),

костарыканкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Атрымаў адукацыю ва універсітэтах Бостана (ЗША), Коста-Рыкі і Эсекса (Вялікабрытанія). З 1984 лідэр партыі нацыянальнага вызвалення. У 1986—90 прэзідэнт Коста-Рыкі. Аўтар палітычнай праграмы міру для Цэнтральнай Амерыкі (план Арыяса Санчэса). Нобелеўская прэмія міру 1987.

т. 2, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАІ́МІС (Zaimēs) Аляксандрас (28.10.1855, Афіны — 15.9.1936),

дзяржаўны дзеяч Грэцыі. Атрымаў юрыд. адукацыю ў Германіі і Францыі. У 1896 і 1914—20 дырэктар грэч. нац. банка. Прэм’ер-міністр у 1897—99, 1901—02, 1915—17 (з перапынкамі), 1926—28; у 1929—35 прэзідэнт Грэцыі. Садзейнічаў дзярж. перавароту ў кастр. 1935, які прывёў да аднаўлення манархіі.

т. 6, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)