незако́нны незако́нный, противозако́нный;

~нныя дзе́янні — незако́нные (противозако́нные) де́йствия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засту́пніцтва, -а, н.

Дзеянні заступніка; абарона.

|| прым. засту́пніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партыза́ншчына, -ы, ж. (разм., неадабр.).

Неарганізаваныя, анархічныя дзеянні, якія парушаюць дысцыпліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круце́льства, -а, н. (разм.).

Паводзіны, дзеянні круцяля; махлярства, ашуканства.

Займацца круцельствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бата́льны, -ая, -ае.

Які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні.

Б. жывапіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаслядо́ўны, -ая, -ае.

Пазбаўлены паслядоўнасці, нелагічны.

Непаслядоўныя дзеянні.

|| наз. непаслядо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́хады, -аў.

Меры, дзеянні, накіраваныя на дасягненне пэўнай мэты.

Рабіць або прымаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэсі́ўны, -ая, -ае.

Наступальны, захопніцкі, варожы.

Агрэсіўная палітыка.

Агрэсіўныя дзеянні.

|| наз. агрэсі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самакарэктава́ць

‘самому скарэктаваць (карэктаваць) свае дзеянні

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. самакарэкту́ю самакарэкту́ем
2-я ас. самакарэкту́еш самакарэкту́еце
3-я ас. самакарэкту́е самакарэкту́юць
Прошлы час
м. самакарэктава́ў самакарэктава́лі
ж. самакарэктава́ла
н. самакарэктава́ла
Загадны лад
2-я ас. самакарэкту́й самакарэкту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час самакарэкту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самакарэктава́ць

‘самому скарэктаваць (карэктаваць) свае дзеянні

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. самакарэкту́ю самакарэкту́ем
2-я ас. самакарэкту́еш самакарэкту́еце
3-я ас. самакарэкту́е самакарэкту́юць
Прошлы час
м. самакарэктава́ў самакарэктава́лі
ж. самакарэктава́ла
н. самакарэктава́ла
Загадны лад
2-я ас. самакарэкту́й самакарэкту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час самакарэктава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)