dóppeldeutig a двухсэ́нсавы, двухсэнсо́ўны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dubiós, dubiös a падазро́ны, двухсэ́нсавы, няпэўны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

two-edged [ˌtu:ˈedʒd] adj.

1. во́стры з або́двух бако́ў (меч)

2. двухсэ́нсавы, двухсэнсо́ўны;

a two-edged policy двайна́я палі́тыка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

domyślnik

м. намёк; двухсэнсавы выраз; двухсэнсавасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АМФІБО́ЛЫ (ад грэч. amphibolos двухсэнсавы, падманлівы),

група пародаўтваральных мінералаў падкласа ланцужковых (стужачных) сілікатаў з агульнай формулай (A, B)7-8 [Z4O11]2 (OH, F)2, дзе A — K, Na, Ca; B — Al, Fe​+3, Fe​+2, Mg і інш.; Z — Si, Al. Асн. структуры — т.зв. «амфіболавая стужка» [Si4O11]. Адрозніваюць манаклінныя і больш рэдкія рамбічныя амфіболы. Утвараюць прызматычныя крышталі, ігольчастыя ці тонкавалакністыя агрэгаты. Колер чорны, зялёны, радзей белы ці сіні, да цёмна-фіялетавага. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 2,8—3,6 г/см³. Пашыраны ў складзе магматычных і метамарфічных парод (гранадыярытаў, дыярытаў, сіенітаў, андэзітаў, базальтаў і інш.). У зямной кары да 10% (па масе). У прам-сці выкарыстоўваюць хімічна- і тэрмаўстойлівыя тонкавалакністыя амфібол-азбесты. Некаторыя амфіболы — ювелірнавырабныя камяні (нефрыт, кракідаліт і інш.); жалезістыя амфіболы, якія маюць у сабе волава — патэнцыяльная алавяная руда.

т. 1, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

oracular

[ɔˈrækjələr]

adj.

1) праро́чы; як ара́кул

2) двухсэ́нсавы, няя́сны, зага́дкавы

3) ве́льмі разу́мны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сомни́тельный

1. (возбуждающий сомнение) няпэ́ўны; сумні́ўны;

сомни́тельный успе́х няпэ́ўны (сумні́ўны) по́спех;

2. (подозрительный) падазро́ны; сумні́ўны;

челове́к с сомни́тельным про́шлым чалаве́к з падазро́ным (сумні́ўным) міну́лым;

3. (двусмысленный) двухсэ́нсавы;

сомни́тельный комплиме́нт двухсэ́нсавы кампліме́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амфібо́лы

(гр. amphibolos = двухсэнсавы, падманлівы)

група мінералаў класа сілікатаў, крэменякіслыя злучэнні магнію, жалеза, кальцыю, часам алюмінію і натрыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)