анія́к, прысл.

Разм. Ніяк; зусім; зусім ніяк. Не магу аніяк Я з уласным асвойтацца ценем. Куляшоў. Збоку магло здавацца, што дзяўчына.. [Станкевіча] аніяк не цікавіць. Алешка. [Эльза] сябе адчувала так, быццам тутэйшыя людзі аніяк не маглі абысціся без яе. Чорны. // Ніякім чынам. Без.. [нажа] аніяк нельга было даступіцца да зайца. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Да якога цяжка дабрацца, даступіцца. Асабліва панура выглядалі запушчаныя, маладаступныя нізіны-лужкі, заваленыя галлём і сатлеўшымі верхавінамі ссечаных старых дрэў. Колас.

2. Якім не ўсе маюць магчымасць карыстацца (з-за высокіх цэн, адсутнасці дазволу і пад.). Медыцынская дапамога [у дарэвалюцыйнай Беларусі] была платнай і таму маладаступнай працоўным. «Весці». // Не ўсім зразумелы. Маладаступная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. — Раз! Два! Узялі! — чуваць голас Марынчука. Хто пяўся з усяе сілы, а хто агінаўся, а каму проста нельга было даступіцца. С. Александровіч. // Ухіляцца ад адказу, гутаркі, кампаніі і пад. Дзверы на работу замкнуты, падтрымкі няма, кожны агінаецца пры сустрэчы, каб і самому не падпасці пад падазрэнне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)