супастаўля́льны сопостави́тельный;

с. ме́тад дасле́давання — сопостави́тельный ме́тод иссле́дования

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампе́ндыум, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Сціслы выклад асноўных палажэнняў якой-н. навукі, даследавання і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыстаскапі́я, -і, ж. (спец.).

Метад даследавання ўнутранай паверхні мачавога пузыра з дапамогай цыстаскопа.

|| прым. цыстаскапі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіса́льны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе апісанне, абмежаваны адным апісаннем.

Апісальная частка даследавання.

|| наз. апіса́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтарэфера́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Кароткі пераказ якога-н. даследавання, напісаны самім аўтарам.

А. дысертацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спектрафотаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да даследавання аптычных спектраў рэчываў з дапамогай спектрафатометра. Спектрафотаметрычныя метады даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэнтгенало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем прымянення рэнтгенаўскіх прамянёў для даследавання ўнутраных органаў, для дыягностыкі захворванняў і іх лячэння.

|| прым. рэнтгеналагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грунто́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць грунтоўнага. Грунтоўнасць даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эўдыёметр, ‑а, м.

Прыбор для даследавання газаў.

[Ад грэч. eudios — ясны, чысты і metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афтальмаскапі́я, ‑і, ж.

Метад даследавання ўнутраных абалонак вока.

[Ад грэч. ophtalmós — вока і skopéō — гляджу, назіраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)