друз, -у, м.

Раздробленае каменне, цэгла і пад., якія ўжыв. для дарожных або будаўнічых работ.

Машыны вазілі цагляны д.

|| прым. дру́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асфальто́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты на асфальтабетонных дарожных работах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усюдыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Здольны хадзіць у цяжкіх дарожных умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grade crossing [ˈgreɪdˌkrɒsɪŋ] n. AmE скрыжава́нне шляхо́ў (чыгуначных, дарожных, вулічных) на адны́м узро́ўні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

усюдыхо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Аўтамашына на гусенічным хаду, прызначаная для язды ў цяжкіх дарожных умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

като́к², -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. У будаўніцтве: машына са стальнымі валкамі для ўшчыльнення і выраўноўвання грунту, дарожных пакрыццяў і інш.

2. Круглая драўляная калодка, па якой перакочваюць цяжкія прадметы.

Перакочваць бярвенне на катках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

grade crossing

скрыжава́ньне шляхо́ў (чыгу́начных, даро́жных, ву́лічных) на адны́м узро́ўні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

скрэ́пер

(англ. scraper)

землярыйна-транспартная машына для дарожных работ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прасе́ка ’ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад.’ (ТСБМ), гл. і про́сека. Да прасякаць, сячы (гл.). Аб гэтых словах як дарожных тэрмінах гл. Куркіна (Этимология–1968, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перазнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Пазнаёміцца з усімі, многімі або паміж сабою. Расказваючы аб дарожных прыгодах, таўстун звяртаўся то да аднаго, то да другога пасажыра, і неяк само так выйшла, што ў купэ ўсе хутка перазнаёміліся. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)