рэгуліро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, спецыяліст, які займаецца рэгуліроўкай чаго-н.

Р. дарожнага руху.

Р. механізмаў.

|| ж. рэгуліро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. рэгуліро́ўшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

traffic warden [ˈtræfɪkˌwɔ:dn] n. BrE інспе́ктар даро́жнага ру́ху (які кантралюе стаянку машын)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адко́с, -у, м.

1. Адхон, нахільная паверхня гары і пад.

А. узгорка.

2. Бакавая нахільная паверхня дарожнага насыпу.

Адкосы дарог.

Умацаваць а.

3. Нахільная паверхня чаго-н., якая ідзе пад вуглом (спец.).

|| прым. адко́сны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

highway [ˈhaɪweɪ] n. бальша́к; аўтастра́да; шаша́; магістра́ль;

the Highway Code пра́вілы даро́жнага ру́ху (у Брытаніі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІНСПЕ́КЦЫЯ (ад лац. inspectio агляд),

орган, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем устаноўленых дзяржавай правіл (напр., правіл пажарнай бяспекі, дарожнага руху).

т. 7, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

профилиро́вка спец. прафілёўка, -кі ж.;

профилиро́вка доро́жного полотна́ прафілёўка даро́жнага палатна́;

профилиро́вка дета́лей прафілёўка дэта́лей;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасушы́цца, ‑сушыцца; зак.

1. Стаць вельмі сухім.

2. Высушыцца — пра ўсё, многае.

3. Абсушыцца, пасушыцца. Сеў ля цяпельца зыркага пастух, Каб абагрэцца і перасушыцца. Сіпакоў. — Пусці, чалавеча, перасушыцца дарожнага чалавека. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

speed trap [ˈspi:dˌtræp] n. рада́р для кантралява́ння ху́ткасці даро́жнага ру́ху; ча́стка даро́гі, дзе ёсць «лаву́шкі» для шафёраў-ліхачо́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДАРО́ЖНА-БУДАЎНІ́ЧЫЯ РАБО́ТЫ,

комплекс работ па будаванні аўтамабільных дарог, пакрыццяў вуліц, плошчаў і інш. аб’ектаў дарожна-трансп. прызначэння. Падзяляюцца на падрыхтоўчыя, асноўныя, дапаможныя і заключныя.

Падрыхтоўчыя работы — расчыстка дарожнай паласы, уладкаванне пад’ездаў, буд. пляцовак, часовых вытв. і інш. збудаванняў; асноўныя работы — нарыхтоўчыя (здабыча ў кар’ерах і апрацоўка каменных і інш. дарожна-будаўнічых матэрыялаў, выраб на спецыялізаваных прадпрыемствах бетоннай сумесі, дарожных пліт, труб, маставых канструкцый і інш.) і буд.-мантажныя (узвядзенне землянога палатна, укладка дарожнага адзення, буд-ва тунэляў, пуцеправодаў, мастоў, інж. ўладкаванне дарогі, устаноўка знакаў дарожных, агароджы і інш.); дапаможныя работымантаж і дэмантаж тэхнал. установак, перанос ліній сувязі і інш.; заключныя работырэкультывацыя зямель, ліквідацыя часовых пабудоў, выдаленне буд. адходаў і смецця. Адрозніваюць таксама лінейныя работы (з раўнамерным размеркаваннем аб’ёмаў работ па трасе дарогі) і сканцэнтраваныя (напр., буд-ва трансп. развязак, мастоў, будынкаў); земляныя работы, бетонныя работы, грунтаўмацавальныя, гідраізаляцыйныя і інш. Механізацыя Д.-б.р. забяспечваецца выкарыстаннем агульнабуд. (гл. Будаўнічыя машыны) і дарожна-буд. машын (гл. Дарожныя машыны).

Літ.:

Технология и организация строительства автомобильных дорог. М., 1992.

І.​І.​Леановіч.

Да арт. Дарожна-будаўнічыя работы. Будаўніцтва цэментна-бетоннага дарожнага пакрыцця (укладка сумесі на падрыхтаванае земляное палатно).
Да арт. Дарожна-будаўнічыя работы. Укладка ахоўнага слоя дарожнага пакрыцця (размеркаванне друзу па слоі бітуму).

т. 6, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЮВЕ́Т (франц. cuvette літар. чан, тазік),

элемент сістэмы дарожнага водаадвода. Робіцца ўздоўж невысокіх насыпаў, выемак і калянулявых адзнак землянога палатна ў выглядзе адкрытых канаў для збору і адводу паверхневых вод ад дарогі ў паніжаныя месцы або да водапрапускных збудаванняў. Папярочнае сячэнне К. трохвугольнае або трапецаідальнае.

т. 9, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)