кірунак у грамадазнаўстве канца 19—1-й пал. 20 ст., які ўзнік пад уплывам тэорыі Ч.Дарвіна і абвясціў заканамернасці біял. эвалюцыі і прынцыпы натуральнага адбору вызначальнымі фактарамі ў развіцці грамадства. Гл.Дарвінізм сацыяльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРВІНІ́ЗМ САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
тэарэтычная плынь у грамадазнаўстве канца 19 — сярэдзіны 20 ст., якая імкнулася прычыны і кірункі грамадскага развіцця тлумачыць заканамернасцямі біял. эвалюцыі, прынцыпы прыроднага адбору, барацьбы за існаванне і выжыванне пераносіць на жыццё грамадства і чалавечых супольнасцей. Заснавальнік Д.с. англ. сацыёлаг Г.Спенсер. У межах Д.с. склаліся розныя кірункі. Прадстаўнікі антрапалагічнай школы ў сацыялогіі (Х.Чэмберлен, Ж.Лапуж, О.Аман) прынцыпы барацьбы за існаванне пераносілі непасрэдна на ўзаемаадносіны паміж сац. групамі, народамі, дзяржавамі. Польска-аўстр. сацыёлаг Л.Гумплавіч тлумачыў сац. з’явы з пазіцый натуралізму, а ўзаемаадносіны паміж сац. групамі трактаваў як бязлітасную барацьбу, якая вызначае не толькі сац. канфлікты, але і сац. жыццё ў цэлым. Г.Ратцэнгофер, У.Самнер, У.Беджгат лічылі, што барацьба паміж расавымі, этн. і культ. групамі абумоўлена сутыкненнем інтарэсаў, якія з’яўляюцца ўвасабленнем біял. імкненняў. Прадстаўнікі сацыябіялогіі (Э.Уілсан, Р.Александэр, Р.Трыверс і інш.) выступаюць за новы сінтэз біял. і сац. навук, сцвярджаюць, што сфармуляваныя імі прынцыпы паводзін жывёл неабходна пашырыць на жыццё грамадства, бо гэта дасць магчымасць зразумець біял. асновы зыходных формаў чалавечых паводзін (сямейныя адносіны, сац. зносіны, сац. няроўнасць, агрэсія, альтруізм і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дарвини́змдарвіні́зм, -му м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Darwinism
[ˈdɑ:rwɪn,ɪzəm]
n.
дарвіні́зм -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
darwinizm, ~u
м.дарвінізм
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дарвіні́ст
(ад дарвінізм)
паслядоўнік дарвінізму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
антыдарвіні́зм
(ад анты- + дарвінізм)
тэорыя, накіраваная супраць дарвінізму і несумяшчальная з ім (напр.крэацыянізм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МУТАЦЫ́ЙНАЯ ТЭО́РЫЯ, тэорыя зменлівасці і эвалюцыі,
сцвярджае, што існуе 2 катэгорыі зменлівасці — бесперапынная і перарывістая (дыскрэтная). Распрацаваў Г.Дэ Фрыз. Паводле гэтай тэорыі толькі перарывістая зменлівасць з’яўляецца спадчыннай. Для яе абазначэння ўведзены тэрмін «мутацыя». М.т. сцвярджае, што мутацыі могуць быць прагрэсіўныя (з’яўленне новых спадчынных уласцівасцей, што раўназначна ўзнікненню новых элементарных відаў) або рэгрэсіўныя (страта якіх-н. існуючых уласцівасцей, якія прыводзяць да ўзнікнення разнавіднасцей). Новыя жарданоны ўзнікаюць шляхам прагрэсіўных мутацый раптоўна, без пераходаў і звычайна адразу спадчынна пастаянныя. Масавыя мутацыі прымеркаваны да асобых рэдкіх мутацыйных перыядаў, што ў жыцці кожнага віду чаргуюцца з працяглымі перыядамі спакою. Развіццё генетыкі абвергла асн. палажэнні М.т. Падобную сістэму прадстаўленняў пра зменлівасць і эвалюцыю распрацаваў С.І.Каржынскі (1899). Сучасныя прадстаўленні аб спадчыннасці і іх сінтэзе з эвалюцыйным вучэннем сфармуляваў С.С.Чацверыкоў (1926). Гл. таксама Дарвінізм, Мендэлізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сацыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грамадства, звязаны з жыццём і адносінамі людзей у грамадстве; грамадскі. Сацыяльны прагрэс. Сацыяльныя навукі. □ Усё залежыць ад таго, якія магчымасці прадастаўляе сацыяльны лад і эпоха ў цэлым для росквіту чалавечай асобы.Адамовіч.// Абумоўлены падзелам грамадства на класы. Сацыяльны састаў насельніцтва. Сацыяльнае паходжанне. Сацыяльныя супярэчнасці. Сацыяльныя групы. □ Чалавек, адарваны ад сацыяльнага асяроддзя, яго псіхалогія, настрой, пачуцці — часта цікавяць К. Чорнага.Кудраўцаў.// Які выклікаецца ўмовамі, узнікае з умоў грамадскага жыцця, грамадскага асяроддзя. Сацыяльная мараль. Сацыяльныя хваробы. Сацыяльны інстынкт.
2. Які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін. Сацыяльная рэвалюцыя. □ Пачалася эпоха сапраўднага народаўладства, найвялікшых сацыяльных пераўтварэнняў.Перкін.[Алесь:] — Гэта ясна. Паўстанне. Сацыяльны пераварот. Гэта па мне.Караткевіч.
•••
Сацыяльнае забеспячэннегл. забеспячэнне.
Сацыяльнае страхаваннегл. страхаванне.
Сацыяльны дарвінізмгл.дарвінізм.
Сацыяльны міргл. мір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СПА́ДЧЫННАСЦЬ,
уласцівасць арганізмаў забяспечваць матэрыяльную і функцыян. пераемнасць пакаленняў; адзін з гал. фактараў эвалюцыі. Праяўляецца ў бесперапыннасці жывой матэрыі пры змене пакаленняў. Фактары С. лакалізаваны ў храмасомах і цытаплазме (спадчыннасць цытаплазматычная). Генет. інфармацыя захоўваецца, узнаўляецца і перадаецца пры размнажэнні арганізмаў у выглядзе малекул нуклеінавых к-т (ДНК, РНК), якія з’яўляюцца матэрыяльнымі носьбітамі ўсіх відаў С. Асобная роля ў С. належыць дакладнасці ўзнаўлення малекул нуклеінавых к-т у працэсах рэплікацыі і транскрыпцыі, а таксама высокай ступені дакладнасці сінтэзу бялкоў у працэсе трансляцыі. Рэалізацыя С. залежыць ад асаблівасцей генатыпу, знешніх умоў і адбываецца ў розных варыянтах. Напр., асобіны з розным генатыпам маюць аднолькавы фенатып (гл.Дамінантнасць), арганізмы з аднолькавым генатыпам — розны фенатып (гл.Мадыфікацыі). Функцыян. пераемнасць пакаленняў забяспечваецца таксама перадачай інфармацыі ад аднаго пакалення да другога ў ходзе навучання, т.зв. сігнальная С. Аснова гэтага працэсу — умоўнарэфлекторная дзейнасць вышэйшых арганізмаў (асабліва ў чалавека). У ходзе ўзнікнення і развіцця жыцця на Зямлі С. адыгрывала вырашальную ролю шляхам спалучэння кансерватыўнасці са зменлівасцю ў замацаванні дасягнутых эвалюцыйных пераўтварэнняў. Вывучэнне заканамернасцей С. мае важнае значэнне для медыцыны, сельскай гаспадаркі і інш.Гл. таксама Дарвінізм, Мендэля законы.