Уласцівасць турботнага; турбота, клапатлівасць. Яніна дапаўняла Фёдара сваёй працавітасцю і турботнасцю, сваёй лагодаю, якая часта бывае даражэй любога пачастунку.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
value2[ˈvælju:]v.
1. цані́ць, даражы́ць, шанава́ць;
value truth above all цані́ць пра́ўду даражэ́й за ўсё
2. (at) ацэ́ньваць, дава́ць ацэ́нку (у грашовым выражэнні)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МЕРКАНТЫЛІ́ЗМ (франц. mercantilisme ад італьян. mercante гандляр, купец),
першая школа паліт. эканоміі; эканам. палітыка т.зв.першапачатковага накаплення капіталу. Выяўлялася ў актыўным умешванні дзяржавы ў гасп. жыццё і праводзілася ў інтарэсах купецтва. Прадстаўнікі ранняга М. (апошняя трэць 15 — сярэдзіна 16 ст.) У.Стафард (Англія), Г.Скаруфі (Італія) прапанавалі тэорыю грашовага балансу, якая абгрунтоўвала палітыку, накіраваную на павелічэнне грашовага багацця заканад. шляхам. Гал. элементам пазней шага М., які дасягнуў росквіту ў 17 ст., была сістэма актыўнага гандл. балансу. Асн. прынцып яго прадстаўнікоў Т.Мена (Англія), А.Сера (Італія), А.Манкрэцьена (Францыя) — купляць танней, прадаваць даражэй. Палітыка М. заключалася ў актыўным пратэкцыянізме, у падтрымцы экспансіі гандл. капіталу, заахвочванні развіцця айч. прам-сці, асабліва мануфактурнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спрадве́ку, прысл.
З незапамятных часоў, здаўна; заўсёды. [Жанчына:] — Пётру? Ай, дык яго ж тут ведаюць, мы ж тут спрадвеку жывём, нашай жа тут радні паўсяла.Быкаў.Зямля сыноў! Зямля бацькоў! Што даражэй для чалавека!.. З усіх вышынь, З усіх бакоў Яна мілейшая спрадвеку.Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́ртнік, ‑а, м.
Той, хто асуджаны на смерць. Кастусь Прыбыткоўскі ў гэты апошні момант меў адчуванне, падобнае да адчування смертніка, які ведае, што сваёю смерцю ён выратоўвае тых, хто яму даражэй за ўласнае жыццё.Чорны.На расстрэле.. [бацьку] паставілі ў сямі кроках ад смертнікаў.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ЛЕС ДЭ ГЕВА́РА ((Vélez de Guevara) Луіс) (ліп. 1579, г. Эсіха, Іспанія — 10.11.1644),
іспанскі пісьменнік. У драматургіі паслядоўнік Л.Ф. дэ Вэгі Карпіо. Аўтар каля 400 п’ес (дайшлі 80), у т. л. «Служэнне каралю даражэй вузаў крыві», «Уладарыць пасля смерці», паводле паэмы Л.Камоэнса «Лузіяда»; «Сялянка з Веры»; «Тамерлан» і інш., аўтар інтэрмедый. У яго драматургіі побач з рэнесансавымі тэндэнцыямі крышталізуюцца рысы барока, якія дамінуюць у шахрайскім (пікарэскным) рамане «Кульгавы д’ябал» (1641; арыг. перапрацоўка А.Р.Лесажа, 1707). У ім Велес дэ Гевара стварыў фантасмагарычную і адначасова рэалістычную, часам натуралістычную, поўную з’едлівай іроніі карціну сац. жыцця Іспаніі, маральнага падзення чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Хромой бес // Плутовской роман. М., 1989.
Літ.:
Пинский Л. Испанский «Хромой Бес» // Пинский Л. Магистральный сюжет. М., 1989;
Плавскин З.И. Плутовской роман // Плавскин З.И. Испанская литература XVII — середины XIX в. М., 1978;
Синило Г.В. Плутовской роман (Кеведо, Гевара) // Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989.