учыні́цца, учыніцца; зак.

Разм. Здарыцца, адбыцца. Маці не стала дапытвацца, што ж такое ўчынілася між сынам і суседам. Мележ. — Што за шум у бары ўчыніўся? — А камарык там з дуба зваліўся. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахму́расць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць пахмурага. У хаце бацькаў голас памякчэў, з твару сышла пахмурасць, і ён пачаў дапытвацца ў дачкі, чаго яна хадзіла на тую Арцюхову магілу. Сабаленка. Першы поспех.. развязаў людзям языкі. Пахмурасць, незадаволенасць зніклі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dopytywać się

незак. o kogo/co дапытвацца, распытвацца пра каго/што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Бада́ць1, бадану́ць (Нас.), бадлі́вы (Шат.), баду́н ’бадлівы’ (Нас.), бадзючы ’калючы; бадлівы’ (Нас., Касп.), басці, баду́ (Шат., БРС, КЭС, лаг.), басці́ся (Касп., Яруш.). Рус. бода́ть (ст.-рус. бости), укр. бости́, польск. bóść, bodać, чэш. bůsti, bodati, ст.-слав. бости, балг. бода́, серб.-харв. бо̀сти, ба́дати. Прасл. bosti, bodǫ і ітэратыў bodati, badati (bosti адлюстроўваецца ў бел. мове ў басці́, баду́, гл. Гарэц., Др.-Падб.). Параўноўваюць з літ. bèsti, bedù, лат. badīt, badu ’рыць, капаць’, лац. fodio ’капаю, рыю’, літ. badýti, badaũ ’калю’. І.‑е. *bhed‑: *bhod‑. Бернекер, 66; Траўтман, 29; Фасмер, 1, 183; Фрэнкель, 41.

Бада́ць2дапытвацца, дамагацца’ (Сцяшк.), ’меркаваць, разважаць; дамагацца, дапытвацца, вывучаць, даследаваць’ (Інстр. лекс.). Ст.-бел. бадати ’вывучаць’ (Гіст. лекс., 96; Булыка, Запазыч.; параўн. Бярында, 20, 50, 51). Ст.-укр. бадатися дапытвацца, дашуквацца’. Запазычанне з польск. badać ’тс’ (гл. Цімчанка, 49; Жураўскі, Гіст. лекс., 196). Паходжанне польск. дзеяслова няяснае: 1) з *ob‑ada‑ti да і.-е. *od‑ ’нюхаць’, Бернекер, 24; Ваян, RÉS, 19, 300; Махэк₂, 41; параўн. таксама Развадоўскі, RS, 1, 254; 2) ітэратыў да прасл. *bosti ’калоць’, Брукнер, 10; Слаўскі, 1, 25; асабліва Слаўскі, RS, 23 (1), 153. Неверагодна Штрэкель, AfslPh, 12, 452: < італ. badare звяртаць увагу’. Аддзеяслоўнае бада́нне ’разважанне; угадванне’ (Нас.) таксама з польск. badanie, гл. Кюнэ, Poln., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spytki :

brać kogo na spytki — дапытвацца ў каго, дапытваць каго з ужываннем катаванняў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Busch

m -(e)s, Büsche куст, хмызня́к

◊ bei j-m auf den ~ klpfen [schlgen*] — дапы́твацца, даве́двацца, зандзі́раваць гле́бу у каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

экзаменава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., каго-што.

Правяраць веды па якім‑н. вучэбным прадмеце. [Ірына] спрабуе пажартаваць: — Вы мяне быццам экзаменуеце. А я ўсе экзамены здала, Платон Назаравіч. Шамякін. Прафесар, які гатоў быў ісці, безнадзейна махае рукой і зноў садзіцца ў сваё крэсла. Такіх музыкантаў яму яшчэ не даводзілася экзаменаваць. Вітка. // Разм. Падрабязна распытваць, дапытвацца пра што‑н. Кожную нядзелю Гена экзаменуе мяне. Пры цётцы Куліне ён наўмысля мяне хваліць, кажа, што ў школе я быў бы ўдарнікам вучобы. Жычка. Слухаю, — а той [Вейс] Зінчанку строга так экзаменуе. Шынклер. // Правяраць на трываласць, надзейнасць. Тэхніку экзаменуе ўраджай. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дои́скиваться несов. шука́ць, дашу́квацца; (находить) знахо́дзіць; (дознаваться) дахо́дзіць, дазнава́цца, даве́двацца; (допытываться) дапы́твацца;

ищу́ и не дои́скиваюсь шука́ю і не дашу́кваюся;

дои́скиваться и́стины, пра́вды дахо́дзіць да і́сціны, да пра́ўды; шука́ць і́сціну, пра́ўду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ply

I [plaɪ]

v., -plied, -plying

1) займа́цца

2) шчы́ра працава́ць, наляга́ць на што

3) дапы́твацца, шмат пыта́цца

4) рэгуля́рна курсава́ць (пра аўто́бус)

II [plaɪ]

n., pl. plies

таўшчыня́ f.; пласт -у, слой -ю m., сто́лка f.

three-ply rope — вяро́ўка з трох па́смаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dowiadywać się

dowiad|ywać się

незак.

1. даведвацца, дазнавацца;

~uje się plotek o synu — да яго даходзяць плёткі пра сына;

2. распытваць, дапытвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)