ПАТРУЛЯВА́ННЕ (ад франц. patrouiller хадзіць дазорам),

спосаб прыкрыцця (назірання, абароны, аховы) раёна мясцовасці, часткі паветр. або воднай прасторы. П. выконваюць патрулі, часам дазорныя пешшу, на наземным, паветр. і водным транспарце спосабам абходу (аб’езду, аблёту, плавання) у пазначаных раёнах або на пэўных маршрутах. Патруль (дазор) можа ўключаць групу (падраздзяленне) ваеннаслужачых, 1—2 самалёты або караблі. П. арганізуецца таксама ў гарнізонах, населеных пунктах і інш. з мэтай падтрымання парадку і дысцыпліны сярод ваеннаслужачых і інш. катэгорый грамадзян (у надзвычайных абставінах і некат. інш. выпадках ажыццяўляецца сумеснае П. ваеннаслужачымі і супрацоўнікамі міліцыі).

т. 12, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Spähtrupp m -(e)s, -s вайск. дазо́р; раз’е́зд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Rndgang m -s, -gänge

1) абыхо́д

2) патру́ль, дазо́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Патру́ль ’невялікі ўзброены атрад або судна, самалёт для нагляду за парадкам і бяспекай’ (ТСБМ), ’вартавы’ (брасл., Сл. ПЗБ). З устарэлага польск. patrul або з рус. патру́ль ’тс’, якія праз ням. Patrul прыйшлі з франц. patrouillдазор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

patrol, ~u

м. патруль; раз’езд; дазор;

patrol konny — конны раз’езд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аб’е́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аб’язджаць — аб’ехаць (у 1–3 знач.).

2. Месца з часовай дарогай, па якім можна аб’ехаць. Веласіпед лёгка каціўся наперад, пакідаючы ззаду пад’ёмы і спускі, масты і аб’езды. «Беларусь».

3. Уст. Конны дазор. Дзесьці недалёка залескаталі па бруку конскія падковы — ехаў аб’езд. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Strife f -, -n вайск.

1) патру́ль; дазо́р; раз’е́зд

2) налёт, набе́г

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

patrol

[pəˈtroʊl]

1.

v., -ll -

1) агляда́ць, выве́дваць

2) ахо́ўваць парасдак, сачы́ць за пара́дкам, патрулява́ць

2.

n.

патру́ль -я́, дазо́рm.; разье́зд -у m.

3.

adj.

патру́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Назор ’нагляд’ (Дуж-Душ.), параўн. у т. зв. духоўнай песні: Ай сынку мой, сынку, царь небесный! / Да с ким мяне, деву, покидаешь? / Да кому ты назор святый оставляешь? (магіл., Шн. 2, 615). Ад наверыць ’назіраць’ (Бел. каз. эпас, 53). Рус. назор ’нагляд, дазор’, укр. назорити ’убачыць, заўважыць’; у іншых славянскіх мовах адпаведныя словы ад *zbreti ’глядзець’ маюць іншыя значэнні (чэш. názor ’погляд, думка’, серб.-харв. назор ’думка, погляд’, ’увага’ і пад.), што, відаць, сведчыць аб незалежным характары іх развіцця. Гл. зорыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dozór, ~oru

doz|ór

м. дазор, нагляд;

pod ~orem policyjnym — пад паліцэйскім наглядам;

~ór nad nieletnimi — нагляд за непаўналетнімі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)