Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Сейм ‘саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай’ (ТСБМ), се́ймік ‘зборка дэлегатаў ВКЛ перад сеймам у Варшаве’ (ТСБМ), се́юм ‘бяседа’ (Сл. Брэс.), сеймікаваць ‘радзіцца, меркаваць’ (Сцяшк. Сл.), сеймікава́цца ‘раіцца, дагаворвацца’ (стаўб., Нар. сл.), сэймікава́цца ‘тс’ (Скарбы), посемова́ць ‘параіцца’ (Сл. Брэс.). Ад ст.-бел.сеймъ, сэймъ, съемъ ‘тс’ з польск.sejm ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Гл. сойм.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
таргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.
1.Дагаворвацца аб цане, дабіваючыся ўступак пры заключэнні гандлёвых або іншых здзелак. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў ды надта даражыўся.Якімовіч.[Ян:] — Купілі [кабылку] выгадна, хоць і таргаваліся доўга.Чорны.Клім стаяў моўчкі, азіраючы дровы, гатовы ўжо згадзіцца на тое, каб заплаціць за іх васемнаццаць рублёў, і не хацеў сказаць гэтага селяніну, злаваўся на сябе, што не ўмеў таргавацца.Галавач.
2.перан. Спрачацца, не згаджаючыся з чым‑н., імкнучыся дабіцца чаго‑н., атрымаць што‑н. Пара прыступаць да працы, няма чаго таргавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)