наведе́ние в разн. знач. навядзе́нне, -ння ср.;

наведе́ние бле́ска навядзе́нне бля́ску;

наведе́ние спра́вок навядзе́нне даве́дак;

наведе́ние поря́дка навядзе́нне пара́дку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ухава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Зберагчы сябе, пазбегнуць якой‑н. небяспекі, чаго‑н. шкоднага, непажаданага; уберагчыся. У мелкіх, зробленых на скорую руку акопах цяжка было ўхавацца. Лобан. // Захавацца ў цэласці; не прапасці. [Казік:] — Нічога ж [з дакументаў] не засталося, ні дзедавага пашпарта, ні яго даведак, а картка гэта ўхавалася і блукала ўслед за мной... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

information [ˌɪnfəˈmeɪʃn] n. (on/about) паведамле́нне, зве́сткі, інфарма́цыя;

an interesting piece of information ціка́вая інфарма́цыя;

the information bureau бюро́ даве́дак;

information science comput. інфарма́тыка

for your information infml да ва́шага ве́дама

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Erkndung f -, -en

1) даве́дка;

~en inziehen* [inholen] наво́дзіць даве́дкі

2) навядзе́нне даве́дак; разве́дка (нетраў, мясцовасці); вайск. разве́дка, рэкагнасцыро́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

informacja

informacj|a

ж.

1. інфармацыя; паведамленне; звесткі;

uzyskać ~e — атрымаць інфармацыю;

zasięgnąć ~i o czym — сабраць інфармацыю пра што;

2. даведачнае бюро; бюро даведак; даведка;

~a turystyczna — турыстычнае бюро даведак;

zadzwonić do ~i — патэлефанаваць у даведку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

па́мятны, ‑ая, ‑ае.

1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны. З адной памятай ліпеньскай ночы.. лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў. Сачанка. Край мой! Ты памятны мне Ранкам сваім прамяністым. Броўка.

2. Які служыць для заметак, для даведак. [Уладзік:] — А як ты яго знойдзеш? — Па памятных кніжках Мінскай губерні. Колас.

3. Які служыць для напаміну аб кім‑, чым‑н., які зроблены як памяць аб чым‑н. Памятны медаль. Памятны вымпел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бюро́

(фр. bureau)

1) кіроўная або распарадчая частка некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу (напр. б. прэзідыума НАН Беларусі);

2) назва некаторых устаноў, кантор (напр. Б. даведак, Б. надвор’я).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

стол, стала́, мн. сталы́, стало́ў, м.

1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

Пісьмовы с.

Сесці за сталы.

Перагаворы за круглым сталом (перан.: пры поўным раўнапраўі бакоў).

2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

Аперацыйны с.

3. адз. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

Затраты на с.

Разнастаіць с.

4. Від стравы, ежы; рэжым харчавання.

Мясны с.

Дыетычны с.

Вегетарыянскі с.

5. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў

С. даведак.

Пашпартны с.

|| памянш. сто́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. стало́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюро́

(фр. bureau)

1) кіруючая або распарадчая частка некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу (напр. Бюро Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);

2) назва некаторых устаноў, кантор (напр. канструктарскае б., б. даведак);

3) пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

informacyjny

informacyjn|y

інфармацыйны; даведачны;

polityka ~a — палітыка сувязяў з грамадскасцю;

punkt ~y — стол даведак;

sieć ~a — інфармацыйная сетка; інфармацыйнае сеціва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)