сад

1. Участак зямлі, засаджаны пладовымі дрэвамі, ягаднікамі (БРС).

2. Грыбная калонія ў лесе (Слаўг., Слуцк.).

ур. Кавалёў Сад (поле) каля в. Гіжэнка Слаўг., ур. Ста́рый Сад (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

машо́к Балоцістае махавое месца; невялікае балота; нізкі луг, парослы мохам; поле-пустка, парослае мохам (Слаўг., Стаўбц.).

ур. Машок (лес) каля в. Гіжэнка Слаўг., ур. Машок (поле) каля в. Пруды Стаўбц., в. Машкі́ Віц. (Рам. Мат.), ур. Машкі́ (балота) каля в. Смалігаў Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ме́ста

1. Стар. Частка горада, якая знаходзілася за сцяной замка.

2. Горад, мястэчка (Глуск. Янк. I, Жытк., Нясв., Пін. Булг. 196, Хоц. Бяльк.).

3. Рынак (Барыс. і Віц. пав. Шэйн 1886, Віц. і Маг. губ. Галатузаў 1852, Грыг. 1838—1840, л. 24, Жытк., Мсцісл. Бяльк.).

4. Любая прастора на зямлі; пункт (Ветк., Жытк., Мсцісл. Бяльк., Слаўг., Стол.). Тое ж ме́йсца (Мін.), ме́сца (Зах. Бел. Др.-Падб.), ме́сціна, мясці́на (Слаўг.).

5. Павятовы горад (Нас. АУ).

6. Прастол (Нас. АУ).

7. Час (Нас. АУ).

8. Яўрэйскае пасяленне, аселасць (Слаўг.).

вул. Ме́ста (частка вёскі Гіжэнка, дзе з 1849 да 1923 г. жыло яўрэйскае насельніцтва) Слаўг., Новае Места за Вострай Брамай — частка г. Нясвіжа за замкам.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)