гіграско́п

(ад гігра- + -скоп)

прыбор, які прыблізна паказвае змену вільготнасці паветра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гігратэрмо́граф

(ад гігра- + тэрмограф)

самапісны метэаралагічны прыбор, у якім спалучаюцца гідрограф і тэрмограф.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гігро́граф

(ад гігра- + -граф)

самапісны прыбор для бесперапыннай рэгістрацыі ваганняў адноснай вільготнасці паветра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграскапі́чны

(ад гігра- + гр. skopeo = гляджу)

здольны лёгка паглынаць вільгаць (напр. г-ая вата).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграто́пы

(ад гігра- + гр. topos = месца)

месцы росту (экатопы), якія адрозніваюцца ўмовамі ўвільгатнення субстрату.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграбіёнты

(ад гігра- + біёнты)

арганізмы (пераважна вельмі дробныя), жыццё якіх звязана з капілярнай глебавай вадой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграмарфі́зм

(ад гігра- + -марфізм)

прыстасаванасць групы раслін дзякуючы своеасаблівай будове расці ва ўмовах павышанай вільготнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграфо́бы

(ад гігра- + -фоб)

наземныя арганізмы, не прыстасаваныя да існавання ва ўмовах павышанай вільготнасці асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіграфі́ты

(ад гігра- + -фіты)

расліны, якія растуць у месцах павышанай вільготнасці, напр. гелафіты (параўн. ксерафіты, мезафіты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГІГРО́МЕТР (ад гігра... + ...метр),

прылада для вымярэння вільготнасці паветра. Бывае вагавы (абсалютны), валасяны, плёначны, электралітычны, керамічны, кандэнсацыйны і інш.; выкарыстоўваюць таксама псіхрометр. З дапамогай вагавага гігрометра вызначаюць абс. вільготнасць па павелічэнні вагі гіграскапічнага рэчыва пасля паглынання вадзяной пары з вільготнага паветра. Адносную вільготнасць паветра вымяраюць з дапамогай розных тыпаў гігрометраў, з іх найб. пашыраны валасяны (выкарыстоўваюць абястлушчаны чалавечы волас, даўжыня якога большае пры павелічэнні вільготнасці) і плёначны (у якасці адчувальнага элемента выкарыстоўваюць арган. плёнку, якая расцягваецца ў вільготным і сціскаецца ў сухім паветры). Электралітычны гігрометр заснаваны на ўласцівасці гіграскапічнага слоя электраліту (хлорыстага літыю) мяняць эл. супраціўленне ў залежнасці ад вільготнасці паветра. У керамічным гігрометры выкарыстана залежнасць эл. супраціўлення керамікі (сумесі гліны, крэменю, кааліну і інш.) ад вільготнасці паветра. Кандэнсацыйным гігрометрам вызначаюць пункт расы па т-ры, пры якой на метал. люстэрку кандэнсуецца вільгаць.

Валасяны гігрометр.

т. 5, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)