тава́рна-грашо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тава́рна-грашо́вы тава́рна-грашо́вая тава́рна-грашо́вае тава́рна-грашо́выя
Р. тава́рна-грашо́вага тава́рна-грашо́вай
тава́рна-грашо́вае
тава́рна-грашо́вага тава́рна-грашо́вых
Д. тава́рна-грашо́ваму тава́рна-грашо́вай тава́рна-грашо́ваму тава́рна-грашо́вым
В. тава́рна-грашо́вы (неадуш.)
тава́рна-грашо́вага (адуш.)
тава́рна-грашо́вую тава́рна-грашо́вае тава́рна-грашо́выя (неадуш.)
тава́рна-грашо́вых (адуш.)
Т. тава́рна-грашо́вым тава́рна-грашо́вай
тава́рна-грашо́ваю
тава́рна-грашо́вым тава́рна-грашо́вымі
М. тава́рна-грашо́вым тава́рна-грашо́вай тава́рна-грашо́вым тава́рна-грашо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тава́рна-грашо́вы това́рно-де́нежный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Грашовы аброк 7/540; 11/247

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Грашовы капітал 4/8; 5/409; 6/118; 8/552

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАШО́ВЫ КАПІТА́Л,

грошы, якія функцыянуюць у вытворчасці і прыносяць прыбытак; адна з функцыян. формаў прамысловага капіталу. Першапачаткова ўзнік у выглядзе ліхвярнага капіталу, грашова-гандл. і грашовай формы купецкага капіталу; гістарычна папярэднічаў вытв. і таварнай формам прамысл. капіталу. З развіццём капіталізму і ва ўмовах рыначнай гаспадаркі грашовы капітал функцыянуе ў сферы абарачэння і з’яўляецца зыходнай і заключнай стадыяй кругаабароту капіталу. На зыходнай стадыі грашовы капітал авансуе працэс вытв-сці, на заключнай адбываецца яго вяртанне ў выніку продажу вырабленых тавараў. Асаблівай формай грашовага капіталу з’яўляецца пазыковы капітал, рух якога апасродкуецца крэдытнай сістэмай дзяржавы.

Г.​С.​Кузьменка.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

де́нежный

1. грашо́вы;

де́нежный я́щик грашо́вая скры́нка;

2. (о человеке) грашо́вы; грашаві́ты; грашо́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́ра¹, -ы, ж.

У старажытныя часы: грашовы штраф за забойства ці калецтва вольнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дензна́к м. е́нежный знак) грашо́вы знак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

купю́ра², -ы, мн. -ы, -пю́р, ж. (спец.).

Каштоўная папера — аблігацыя або грашовы знак.

Старублёвая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́к, -у, м.

Грашовае спагнанне за няправільныя выдаткі; налічэнне.

Грашовы н.

|| прым. наліко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)