карбу́нкул, ‑у і ‑а, м.

1. ‑у. Уст. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат. На пальцах [у царыцы] — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі. Бядуля.

2. ‑а. Гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.

[Ад лац. carbunculus — вугольчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэнадзёр, ‑а, м.

1. У 17–18 стст. салдат, навучаны кіданню ручных гранат.

2. У царскай арміі і некаторых зарубежных арміях — салдат або афіцэр адборных (па высокаму росту) пяхотных і кавалерыйскіх часцей.

[Фр. grenadier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКЦЭСО́РНЫЯ МІНЕРА́ЛЫ (ад лац. accessorius дадатковы),

мінералы, якія ёсць у горных пародах у нязначных колькасцях (менш за 1%); заканамерная частка вывергнутых і асадкавых парод. Спачатку лічыліся выпадковымі дадатковымі мінераламі (адсюль назва). Тыповыя акцэсорныя мінералы гранітаў — апатыт, цыркон, турмалін, гранат і інш. Пры разбурэнні парод намнажаюцца ў россыпах. Па характары акцэсорных мінералаў можна выявіць роднаснасць, паходжанне і ўзрост горных парод.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грана́тнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі; гранат ​1. / ‑у; у знач. зб. Пасадка гранатніку.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖАГРАНКО́Ў Іван Міхайлавіч (10.11.1923, в. Паловы Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.7.1944),

удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір стралк. аддзялення сяржант Ж. у складзе войск 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыўся ў баі за в. Траецкае Ветрынскага р-на Віцебскай вобл.: са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і загінуў сам.

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

намо́клы, ‑ая, ‑ае.

Які намок, мокры. Прывезлі [партызаны] пару скрынак намокмых гранат — ведама, з вады. Быкаў. // Які стаў мокрым наскрозь, прамоклы. Намоклая сукенка. □ Таня палажыла качку ля агню і пачала выціскаць намоклыя русыя косы. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

УГЛО́ЎСКІ Анатоль Яфімавіч (24.7.1923, в. Лужавіца Валагодскай вобл., Расія — 20.12.1943),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Бранябойшчык радавы У. вызначыўся пры вызваленні Суражскага р-на Віцебскай вобл.: адбіваючы танк. контратаку ворага каля в. Халуднае, са звязкай гранат кінуўся пад галаўны танк праціўніка і падарваў яго, што паспрыяла зрыву контратакі. Каля шашы Віцебск—Сураж яму пастаўлены помнік.

А.Я.Углоўскі.

т. 16, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЮЧЭ́НКА Надзея Лявонаўна (8.11.1922, в. Лугава Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.6.1943),

удзельніца партыз. руху ў Віцебскай вобл. З вер. 1941 сувязная партыз. групы, з мая 1942 у партыз. атрадзе Дубава (Ф.​Ф.​Дуброўскага), з жн. 1942 кулямётчыца партыз. брыгады Чашніцкай («Дубава»). 8.6.1943 у баі каля в. Пышна Лепельскага р-на, калі танк і больш за 50 фашыстаў прарваліся ў партыз. абарону, К. са звязкай гранат кінулася пад машыну, падарвала яе і загінула сама.

т. 8, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУ́МАР Віктар Андрэевіч (2.3.1919, в. Пеліка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1944),

Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі. Радавы Т. вызначыўся 30.5.1944 у баі каля с. Кірчыц (Румынія); з групай знішчальнікаў танкаў падбіў 2 танкі і бронетранспарцёр праціўніка, у крытычны момант бою са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падарваў яго. У пас. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на яму пастаўлены помнік.

В.А.Тумар.

т. 16, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гранато́вы ’цёмна-сіні’ (Сцяц.). Ужо ў ст.-бел. кгранатъ, гранатъ ’гранат; цёмна-сіняя тканіна’, кгранатовый (Булыка, Запазыч., 151). Запазычанне з польск. granatowy ’тс’ (Булыка, там жа), як і ўкр. гранато́вий ’тс’ (націск!). Аб паходжанні ўсёй групы слоў гл. Слаўскі, 1, 339 (с.-в.-ням. grān, gran ’назва пэўнай барвы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)