1. Глухі рукаў, заход з адным выхадам (Зах. Бел.Др.-Падб., Слаўг.).
2. Куток, загароджанае месца на агародзе ці каля пабудоў; гародчык (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
garden
[ˈgɑ:rdən]1.
n.
1)
а) гаро́д -у m.; гаро́дчык -а m. (для кве́так)
б) сад -у m.
botanical garden — батані́чны сад
2) парк -у m.
2.
v.i.
працава́ць у гаро́дзе
3.
v.t.
апрацо́ўваць, абрабля́ць гаро́д; разво́дзіць сад
4.
adj.
гаро́дны, садо́вы
•
- garden bed
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Раса́да ’маладыя расліны, што вырасцілі для перасадкі’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), рыса́да, расса́да (Бяльк.), раса́дзіна ’каліва расады’ (Ян.). Параўн. рус.расса́да ’тс’, польск.rosada ’тс’, ст.-польск.rozsada ’тс’, славен.razsad, rošada ’тс’, літ.rasoda ’расліна’. Ад агульнаслав.‑сад‑ у значэнні ’працэс пасадкі раслін’ > *roz‑sad(a) > *rossad(a) > rosad(а), адсюль зборнае значэнне раса́да для маладых раслін, для таго, што рассаджваюць. Для адзначэння асобнай расліны з расады назіраюцца розныя формаўтваральныя мадэлі, у тым ліку беспрыставачныя: параўн. польск.sadzonka, чэш.sadno, славен.sadíka, серб.sádno ’тс’. Сюды ж вытворныя раса́днік ’скрынка з зямлёй для вырошчвання расады’, ’гадавальнік’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ), ’гародчык’ (Бяльк.), расса́днік ’крыніца з’яўлення, размнажэння чаго-небудзь’ (ТСБМ). Відаць, другаснае ўтварэнне раса́днік ’зруб у 3–4 вянцы — аснова печы’ (Нік. Очерки), дзе фіксуецца і першаснае раса́днік ’парнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
снег, ‑у, М снезе; мн. снягі, ‑оў; м.
Атмасферныя ападкі ў выглядзе белых камячкоў, якія складаюцца з крышталікаў, падобных на зорачкі. Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі, усцілалі перад .. [Васілём і Лідай] шлях.Мележ.Засвістаў і загуў у камінах зімовы вецер; камякамі пухкімі, мокрымі снег паваліў.Мурашка.// Суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае якую‑н. прастору. Як толькі згоніць снег,.. [Самабыль] зараз жа выходзіць у свой гародчык, дзе ста[я]ць сліва, ігруша і дзве яблыні, і тут распачынае работу.Колас.Ногі коўзаліся па сухім спрасаваным снезе.Шамякін.Зімой суровыя завеі намяталі высокія гурбы снегу.В. Вольскі.
•••
Зімой снегу не дастацьгл. дастаць.
Снег саломаю тушыцьгл. тушыць.
Як леташні снег (патрэбен) — зусім не патрэбен.
Як снег на галаву — зусім нечакана, раптоўна (з’явіцца, прыбыць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)