КАЖА́Н-ГАРАДО́ЦКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік драўлянага дойлідства 19 ст. Пабудавана ў 1818 у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. У архітэктуры выявіліся рысы мясц. школы дойлідства барочнага кірунку. 5-зрубная крыжова-цэнтрычная кампазіцыя. У канцы 19 — пач. 20 ст. да яе прыбудавана 3-ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках) з тамбурам. Да цэнтр. васьмерыка з 2-ярусным верхам (васьмярык на чацверыку) далучаны прамавугольныя ў плане аб’ёмы (бабінец, апсіда з рызніцай і 2 бакавыя прыбудовы) з чацверыковымі 1-яруснымі вярхамі. У інтэр’еры дамінуе цэнтр. трохсветлавы аб’ём, у які арачнымі праёмамі раскрываюцца двухсветлавыя памяшканні. Царква багата аздоблена паліхромнай драўлянай скульптурай і разьбой у стылі ампір (пач. 19 ст., майстар І.​Астапчык). 2-ярусны пазалочаны іканастас, гал. алтар завершаны скульптурай Іаана Хрысціцеля, бакавыя алтары ў прыбудовах аформлены ракайлямі, пальметамі, фрызамі з раслінных гірляндаў, карнізамі з іонікамі і сухарыкамі, капітэлямі накшталт тасканскіх.

Ю.​А.​Якімовіч.

Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква.

т. 7, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарадо́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарадо́цкі гарадо́цкая гарадо́цкае гарадо́цкія
Р. гарадо́цкага гарадо́цкай
гарадо́цкае
гарадо́цкага гарадо́цкіх
Д. гарадо́цкаму гарадо́цкай гарадо́цкаму гарадо́цкім
В. гарадо́цкі (неадуш.)
гарадо́цкага (адуш.)
гарадо́цкую гарадо́цкае гарадо́цкія (неадуш.)
гарадо́цкіх (адуш.)
Т. гарадо́цкім гарадо́цкай
гарадо́цкаю
гарадо́цкім гарадо́цкімі
М. гарадо́цкім гарадо́цкай гарадо́цкім гарадо́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

давы́д-гарадо́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. давы́д-гарадо́цкі давы́д-гарадо́цкая давы́д-гарадо́цкае давы́д-гарадо́цкія
Р. давы́д-гарадо́цкага давы́д-гарадо́цкай
давы́д-гарадо́цкае
давы́д-гарадо́цкага давы́д-гарадо́цкіх
Д. давы́д-гарадо́цкаму давы́д-гарадо́цкай давы́д-гарадо́цкаму давы́д-гарадо́цкім
В. давы́д-гарадо́цкі (неадуш.)
давы́д-гарадо́цкага (адуш.)
давы́д-гарадо́цкую давы́д-гарадо́цкае давы́д-гарадо́цкія (неадуш.)
давы́д-гарадо́цкіх (адуш.)
Т. давы́д-гарадо́цкім давы́д-гарадо́цкай
давы́д-гарадо́цкаю
давы́д-гарадо́цкім давы́д-гарадо́цкімі
М. давы́д-гарадо́цкім давы́д-гарадо́цкай давы́д-гарадо́цкім давы́д-гарадо́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

астрашы́цка-гарадо́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. астрашы́цка-гарадо́цкі астрашы́цка-гарадо́цкая астрашы́цка-гарадо́цкае астрашы́цка-гарадо́цкія
Р. астрашы́цка-гарадо́цкага астрашы́цка-гарадо́цкай
астрашы́цка-гарадо́цкае
астрашы́цка-гарадо́цкага астрашы́цка-гарадо́цкіх
Д. астрашы́цка-гарадо́цкаму астрашы́цка-гарадо́цкай астрашы́цка-гарадо́цкаму астрашы́цка-гарадо́цкім
В. астрашы́цка-гарадо́цкі (неадуш.)
астрашы́цка-гарадо́цкага (адуш.)
астрашы́цка-гарадо́цкую астрашы́цка-гарадо́цкае астрашы́цка-гарадо́цкія (неадуш.)
астрашы́цка-гарадо́цкіх (адуш.)
Т. астрашы́цка-гарадо́цкім астрашы́цка-гарадо́цкай
астрашы́цка-гарадо́цкаю
астрашы́цка-гарадо́цкім астрашы́цка-гарадо́цкімі
М. астрашы́цка-гарадо́цкім астрашы́цка-гарадо́цкай астрашы́цка-гарадо́цкім астрашы́цка-гарадо́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Будымлі (в., Давыд-Гарадоцкая вобласць) 4/110

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бухлічы (в., Давыд-Гарадоцкая вобласць) 4/110

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка ў 1565—1793 у Брэсцкім ваяв. ВКЛ, з 1795 у Мінскім намесніцтве, з 1796 у Мінскай губ. Рас. імперыі, з 1921 у Палескім ваяв. Польшчы, з 1939 у БССР. Цэнтр — г. Пінск. У 16—18 ст. на яго тэрыторыі размяшчаліся Пінскае староства і буйныя магнацкія вотчыны Астрожскіх, Гальшанскіх, Радзівілаў, Чартарыйскіх. У 1793 большая ч. павета адышла да Расіі. У 1795 павет утвораны паўторна: на Пн да яго далучана ч. Навагрудскага пав., усх. ч. вылучана ў Давыд-Гарадоцкі павет, паўн. ч. перададзена ў Ровенскі пав. З 1796 у Мінскай губ. У 1797 пл. павета каля 10 тыс. км². Пасля 1861 уключаў 23 воласці: Дабраслаўская, Дубайская, Жабчыцкая, Кажан-Гарадоцкая, Кухацкавольская, Лагішынская, Лемяшэвіцкая, Лунінская, Любяшоўская, Марачнянская, Пагост-Загародская, Парэцкая, Пінкавіцкая, Плотніцкая, Радчыцкая, Святавольская, Ставоцкая, Столінская, Угрыніцкая, Хатыніцкая, Хойнаўская, Целяханская, Церабяжоўская. У 1897 у П.п. 201 тыс. чал., 11 мястэчак, 75 сёл, 292 вёскі, 191 фальварак. У 1920 Святавольская і Целяханская вал. перададзены ў Косаўскі пав., Дабраслаўская, Кажан-Гарадоцкая, Лунінская, Пагосцкая, Плотніцкая, Столінская, Хатыніцкая і Церабяжоўская вол. — у Лунінецкі пав. З 18.3.1921 у складзе Палескага ваяв. Польшчы. У 1933 уключаў 13 гмін: Бродніцкая, Вітчаўская, Дабраслаўская, Жабчыцкая, Кухацкавольская, Лагішынская, Лемяшэвіцкая, Марачнянская, Пінкавіцкая, Пінская, Парэцкая, Пагост-Загародская, Хойнаўская. З 4.12.1939 пераважная частка ў складзе Пінскай вобл. БССР. 15.1.1940 павет скасаваны, на яго тэр. ўтвораны раёны.

В.​Л.​Насевіч.

т. 12, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІЛЕ́ЙСКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1793—1940. Створаны ў Мінскай губ., з 1843 у Віленскай. Цэнтр — г. Вілейка. Пл. 5591,2 кв. вярсты, нас. 208 013 чал. (1897). У 1886 уключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая. Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф’янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны г. Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 у Зах. вобл., з 1919 у БССР. У 1921—39 у складзе Польшчы, у 1927 меў 13 гмін, пл. 3421 км². З ліст. 1939 у БССР, са снеж. 1939 у Вілейскай вобласці, 15.1.1940 скасаваны.

т. 4, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ТРАЗЬ у архітэктуры,

элемент купальнай канструкцыі, які забяспечвае пераход ад квадратнай у плане падкупальнай прасторы да акружнасці купала ці яго барабана; адзін з асн. канструкцыйна-маст. элементаў візант. і стараж.-рус. архітэктуры. Вядомы ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. На Беларусі ветразі з’явіліся ў мураванай культавай архітэктуры 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор, Гродзенская Барысаглебская царква). Існуюць 2 асн. іх разнавіднасці: у выглядзе сферычных трохвугольнікаў (павернуты вяршыняй уніз, выкарыстоўваюцца пры пераходзе ад чацверыкоў да круглага ў плане купала або барабана) і плоскіх трохвугольнікаў (пры пераходзе да васьмерыкоў).

У драўляным дойлідстве Беларусі 17—19 ст. вядомы ветразі сферычныя, плоскія нахіленыя, гарыз. (кансольна-бэлечныя); прамыя (пры пераходзе чацверыка ў васьмярык) і адваротныя (пры пераходзе васьмерыка ў чацвярык; Рубельская Міхайлаўская царква і Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква).

Ветразі.

т. 4, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЖА́Н-ГАРАДО́К,

вёска у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Цна, на аўтадарозе Лунінец — г.п. Мікашэвічы. Цэнтр Гарадоцкага с/с і 2 калгасаў. За 17 км на ПдУ ад г. Лунінец, 257 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Лахва. 1968 ж., 702 двары (1997).

Па пісьмовых крыніцах з 1493 вядомы як сяло Гарадзец. У 1599 мястэчка Навагрудскага пав. З 1613 цэнтр воласці, 116 двароў, царква. З 1795 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Пінскага пав. У 1897 у К.-Г. 3894 ж., царква, каталіцкая капліца, сінагога, 2 яўр. малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крам, заезны дом, штогод праводзілася некалькі кірмашоў. З 1921 у Польшчы, цэнтр гміны (да 1928) Лунінецкага пав. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Гарадоцкага с/с у Лунінецкім р-не. У кастр. 1942 ням.-фаш. захопнікі спалілі тут 100 дамоў, загубілі 975 чал. У 1971—2416 ж., 656 двароў.

Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Кажан-Гарадоцкая Мікалаеўская царква. Каля вёскі гарадзішча (6—7 ст.).

т. 7, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)