бары́шничать несов. гандлява́ць, займа́цца пераку́пніцтвам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поторго́вывать несов., разг. (патро́ху) гандлява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

футраві́на, -ы, ж.

1. зб. Вырабленыя шкуркі пушных звяроў як прадмет гандлю; пушніна.

Гандляваць футравінай.

2. Валасяное покрыва пушных звяроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уразно́с, прысл.

Разм. Разносячы (тавары і пад.) па хатах, па вуліцах. Гандляваць уразнос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таргава́ць несов.

1. (прицениваться) торгова́ть;

2. см. гандлява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

traffic​2 [ˈtræfɪk] v. (in) гандлява́ць; прадава́ць;

traffic in illicit merchandise гандлява́ць кантраба́ндным тава́рам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

купцава́ць

‘гандляваць, выступаць у якасці купца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. купцу́ю купцу́ем
2-я ас. купцу́еш купцу́еце
3-я ас. купцу́е купцу́юць
Прошлы час
м. купцава́ў купцава́лі
ж. купцава́ла
н. купцава́ла
Загадны лад
2-я ас. купцу́й купцу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час купцу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

торга́шествовать несов., разг., презр., прям., перен. гандлява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НОВАГАНДЛЁВЫ СТАТУ́Т 1667,

закон пра ўнутр. і знешні гандаль, выдадзены ў Расіі па ініцыятыве кіраўніка Пасольскага прыказа А.​Л.​Ардына-Нашчокіна. Меў на мэце папаўненне дзярж. казны і падтрымку рас. купецтва. Н.с. развіваў нормы гандл. статута 1653, уніфікаваў пошліны, абмяжоўваў гандаль іншаземцаў. Замежныя купцы абавязваліся гандляваць оптам у памежных гарадах, а пры праездзе ў глыб краіны плаціць акрамя мытнай дадатковыя пошліны з тавару і за праезд, што разам у 4 разы перавышала зборы з рас. купцоў. Іншаземцам забаранялася на тэр. Расіі гандляваць паміж сабой. Найб. высокімі пошлінамі абкладаліся прадметы раскошы, віны, цукар і інш. Н.с. 1667 — тыповы прыклад правядзення дзярж. палітыкі пратэкцыянізму.

т. 11, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

handlować

незак. гандляваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)