га́ла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

1. Голае месца, чыстая прастора.

2. Цвёрды круглы камяк зямлі, гліны.

|| прым. га́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галл ист. гал, род. га́ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́ла, ‑а, н.

Разм. Голае месца, чыстая прастора. Я гляджу цяпер, як гэта выцерабленае балота легла далёка роўным галам сенажаці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашуга́ць сов., разг. заполыха́ть, запыла́ть;

~га́ла по́лымя — заполыха́ло (запыла́ло) пла́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЭШЭЛЕ́Т ((Dēchelette) Жазеф) (8.1.1862, г. Руан, Францыя — 4.10.1914),

французскі археолаг. Вывучаў сярэдневяковы жывапіс, гала-рымскую рэльефную чырваналакавую кераміку. У 1897—1901 кіраваў раскопкамі гарадзішча Мон-Бёўрэ (гл. Бібракта). Аўтар шматтомнай працы «Кіраўніцтва па археалогіі першабытнай, кельцкай і гала-рымскай» (т. 1—6, 1908—34), складзенай у асн. на франц. матэрыяле, якая дае класіфікацыю і храналогію шырокага кола археал. помнікаў Зах. Еўропы.

т. 6, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гала (народ) 7/430

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛА... [ад грэч. hals (halos) соль],

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «соль», напр., галабіёнты, галагены.

т. 4, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла2.

Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла2, галы ’ягадзіцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gomóła

ж. камяк; гала, галка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Зорык, гл. Гала З. З.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)