збуя́лы, ‑ая, ‑ае.
Які збуяў, пышна разросся (пра расліны). За высокім, месцамі, пэўна, збуялым каліўем бульбы з вуліцы амаль не відна тая лазенька, у якой перажыў акупацыю стары Банэдык. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убра́нства, ‑а, н.
Разм. Тое, што і убранне. І між усякага ўбранства Відна і дзядзькава апратка, Пільчак і шапачка-аладка. Колас. Аказваецца, сосны і ўзімку мяняюць сваё зялёнае ўбранства. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махі́на, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. вельмі вялікае, грувасткае. Непадалёку відна была цёмная махіна паравоза. Васілёнак. Каля фермы стоўпілася многа народу. Цікава паглядзець, як закінуць на вяршыню каркаса такую махіну. Дадзіёмаў.
[Ад лац. machina — машына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарэ́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2. Прарэзанае месца, адтуліна ў чым‑н. У прарэзе дзвярэй у цемры нават зблізку была ледзь відна .. [хлопцава] постаць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчарбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да шчарбіна. Усміхаўся.. [бацька] дзіўна, каб шчарбінка, што была ад выбітага ў дзяцінстве зуба, не кожнаму відна была. Сачанка. Камень нагрэўся на сонцы. У шчарбінках на ім рос мяккі.. мох. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць пакатага. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Менш відна стала пакатасць плячэй. Сабаленка.
2. Пакатая паверхня. У пакатасць зямлі свае кволыя ногі Упіраюць [зубраняты] натужна Да самай знямогі — Зямлю адпіхнуць настойліва хочуць, Каб самім на ногі ўскочыць... Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змаршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Сабраць (скуру) у маршчыны; пакрыць маршчынамі. Цімох асунуўся, пачарнеў, у Тамаша каля вачэй гады змаршчынілі скуру і ўплялі ў бараду многа сівых валасоў. Краўчанка. Да мяне падышоў Марыніч. Ён быў нейкі не такі, як заўсёды. Клопат змаршчыніў яго лоб, у вачах відна была разгубленасць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́ні, ‑ей; адз. няма.
Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння. Зарыцкі. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Чарнышэвіч. // Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Броўка. Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Святло́ ‘прамяністая энергія; светласць; асвятленне’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), све́тла (свѣтло) ‘агонь’, ‘зрок’ (Нас.), ‘агонь’, ‘лямпа’ (Растарг.). Сюды ж святло́ ‘светла, відна’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. сві́тло, ст.-укр. свѣт(ь)ло ‘агонь ад свечкі’, польск. światło, чэш. světlo, славац. svetlo, славен. svetlo: na svetlo dati ‘выдаць’, серб.-харв. све̏тло ‘святло’, макед. светло. Ад *světьlъ, паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 349), ад *světlъ. Гл. светлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
відно́ I
1. безл. в знач. сказ. светло́;
на дварэ́ ста́ла зусі́м в. — на дворе́ ста́ло совсе́м светло́;
2. безл. (можно видеть, понять) ви́дно;
з-за пы́лу даро́гі было́ не в. — из-за пы́ли не́ было ви́дно доро́ги;
3. (быть очевидным) ви́дно, заме́тно; я́вствовать;
было́ в., што чалаве́к перажы́ў не́шта ця́жкае — бы́ло ви́дно (заме́тно), что челове́к пе́режи́л что́-то тяжёлое;
з гэ́тага было́ в. — из э́того бы́ло ви́дно (заме́тно, я́вствовало)
відно́ II ср. рассве́т м., заря́ ж.;
мы нія́к не маглі́ дачака́цца відна́ — мы ника́к не могли́ дожда́ться рассве́та;
◊ ад відна́ да відна́ — от зари́ до зари́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)