вібра-

(лац. vibro = дрыжу, вагаюся)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «вібрацыя».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вібраштампава́нне

(ад вібра- + штамп)

спосаб фармавання зборных жалезабетонных канструкцый і бетонных вырабаў вібрацыяй і ціскам штампа 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вібро́граф

(ад вібра- + -граф)

самапісны прыбор для вычэрчвання крывой, па якой можна меркаваць аб амплітудзе і частаце дрыжання цел.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вібрафо́н

(ад вібра- + -фон)

ударны музычны інструмент з двух радоў металічных пласцінак, па якіх удараюць спецыяльнымі палачкамі, выклікаючы дрыжанне (вібрацыю) гуку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)