Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Wieliczka
ж.г.Вялічка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абду́манасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць абдуманага. Тут можа нават і не было хоць бы якой выразнай абдуманасці, але Вялічка забраў яго [Кадаўбіцкага] вінтоўку і ўсе патроны.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́скі, ‑сак; адз.няма.
Тое, што і драбіны (у 1 знач.). Вялічка ўбег у сенцы двухпавярховага мураванага дома, убачыў вузенькія прыстаўныя лескі і.. узлез на гару.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўдаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць удаўцом або ўдавой. Ніна, як і Люба, за вайну аўдавела, засталася адна з двума дзецьмі.Васілевіч.Апошнімі гадамі Вялічка аўдавеў і жыў з адным толькі сваім хлопцам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаабаро́на, ‑ы, ж.
1. Абарона ўласнымі сіламі; абарона самога сябе ад небяспекі. Вялічка быў моцны чалавек і валодаў тэхнікай самаабароны.Машара.
2. Абарона краіны сіламі і сродкамі самога насельніцтва разам з абаронай сіламі дзяржавы. У першыя дні вайны ў Прылуках дзейнічалі атрады самаабароны на чале з сакратаром райкома партыі Сафроненкам.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што або здадан.сказам.
Зрабіць ясным, зразумелым для сябе. Вялічка ўспомніў, што ён, калі быў яшчэ ў забыцці, чуў гэты шэпт, але не мог уясніць сабе яго як сапраўднасць.Чорны.Зачэпа прадаўжаў: — Мне здаецца, што вы добра ўяснілі, што галоўны наш вораг багатыя — цар, міністр, губернатар, пан.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛАПО́ЛЬСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Małopolskie),
адм.-тэр. адзінка на Пд Полыпчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 15,9 тыс.км². Нас. 3204 тыс.чал. (1999), гарадскога 51%. Адм. цэнтр — г.Кракаў. Найб. гарады: Тарнаў, Новы-Сонч, Новы-Тарг. Паўн. частку М.в. займае Малапольскае ўзв., на ПнЗ — Кракаўска-Чанстахоўскае ўзв., у цэнтры — Асвенцімская і Сандамірская катлавіны, на Пд — Карпаты (Зах. Бяскіды). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -2 °C, ліп. 19 °C, ападкаў 700—1000 мм за год. Гал. рака Вісла з прытокамі Скава, Раба, Дунаец. Глебы падзолістыя, бурыя, горныя. Лясы займаюць 30% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл.-агр. тыпу. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (цяжкае, электратэхн., радыёэлектроннае), хім. (у т. л. фармацэўтычная), лёгкая, паліграф., дрэваапр. (у т. л. мэблевая), харч., тытунёвая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Здабыча каменнага вугалю, свінцова-цынкавых руд, нафты, каменнай солі, вапнякоў. Пад с.-г. ўгоддзямі 56% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, авёс, ячмень, бульбу, хмель, агародніну. Садоўніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, птушак. Курорты: Закапанэ (горнакліматычны), Вялічка (бальнеалагічны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разва́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы. Млынар Стэфан Вялічка, чалавек разважны, спачатку падумае, пасля скажа.«Маладосць».
2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад. Перад ім [Рыгорам] быў малады, і яму карцела сказаць мне разважнае слова старэйшага чалавека.Адамчык.
3. Спакойны, размерны, паважны. Ішоў сваёй разважнай, нетаропкай хадой час.Васілёнак.Ідзе з вайны салдат. Ідзе разважным крокам Каторы дзень здалёк І бразгае пры боку Запасны кацялок.Вітка.
разважны́, ‑а́я, ‑о́е.
Такі, які прадаецца на вагу. Разважны тавар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАХОДНЯДЗВІ́НСКАЯ ВАЕ́ННАЯ ФЛАТЫ́ЛІЯ,
аператыўнае аб’яднанне баявых рачных караблёў у грамадз. вайну на Заходнім фронце 1919—24. Створана загадам РВСР 26.11.1919 з 2-га атрада Ваен.-рачной флатыліі Сав. Латвіі. База — г. Віцебск. Мела ў сваім складзе 21 карабель і дапаможнае судна, 26-ы паветраплавальны атрад з аэрастатамі (май 1920); налічвала 581 чал. (жн. 1920). Актыўна ўдзельнічала ў баявых дзеяннях у час савецка-польскай вайны 1920, асабліва ў майскай аперацыі Зах. фронту. Пры падрыхтоўцы да наступлення перавезла да 200 тыс. пудоў ваен. грузаў для войск 15-й арміі. У сярэдзіне мая 1920 забяспечыла пераправу на левы бераг Зах. Дзвіны ў раёне Дрысы (цяпер Верхнядзвінск) 164-й брыгады, якая ўдарыла ў тыл ворага. 22.5.1920 атрад маракоў разам з часцямі 15-й арміі пры артыл. падтрымцы караблёў флатыліі разбіў праціўніка каля в. Узмёны (пад Дрысай). Караблі ахоўвалі флангі і тылы войск. масты і пераправы. 23.11.1920 расфарміравана. Камандуючыя: В.К.Новак (да лют. 1920), Я.С.Гернет (да мая 1920), Г.М.Тырышкін (да вер. 1920), М.В.Бліноў (ч.в.а. да ліст. 1920). Камісары: Л.А.Вялічка (да лют. 1920), Я.І.Азолін (да ліп. 1920), К.В.Траянскі (да ліст. 1920).