Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НО́ВАЯ БРЫТА́НІЯ (New Britain),
вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вялікі ў Бісмарка архіпелагу. Уваходзіць у склад дзярж. Папуа — Новая Гвінея. 36,6 тыс.км². Нас. 312 тыс.чал. (1990). Рэльеф горны, выш. да 2300 м (дзеючы вулкан Улавун). Клімат экватарыяльны вільготны. Вільготныя экватарыяльныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы, какавы, кавы. Гал.горад і порт — Рабаул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ ВО́СТРАЎ (South Island),
самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага в-ва аддзелены пралівам Кука, ад в-ва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс.км². Амаль увесь в-аў заняты Паўд. Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункт краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал.горад — Крайстчэрч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заку́так, ‑тка, м.
1. Цёмны, цесны вугал, куток. Вайтовіч дапамог фурману выкаціць з закутка брычку і пайшоў у пакоі.Пальчэўскі.
2.перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак.Колас.[Сёмка Фартушнік] шкадаваў, што проста не выехаў з гэтага закутка.. ў вялікігорад.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
prosper
[ˈprɑ:spər]1.
v.i.
мець вялі́кі по́сьпех, до́бра ме́цца, быць бага́тым (пра асо́бу); квітне́ць
town is prospering — го́рад квітне́е
2.
v.t.
спрыя́ць чыёй-н. уда́чы; рабі́ць бага́тым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АКІНА́ВА,
самы вялікі востраў архіпелага Рукю, у Японіі. Пл. 1254 км². Берагі моцна парэзаны, акаймаваны каралавымі рыфамі. На ПнУ і ў цэнтр. частцы Акінава нізкагор’і (выш. да 498 м), складзены пераважна са сланцаў, вапнякоў і пясчанікаў. Астатняя тэрыторыя — нізінная раўніна. Клімат трапічны, мусонны, ападкаў 1,3—2 тыс.мм за год, летам і восенню — тайфуны. На месцы вільготных трапічных лясоў зараснікі бамбуку, хмызнякоў, рысавыя палеткі, плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу. Гал.горад — Наха. На Акінаве размешчаны амерыканскія ваенныя базы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
capital3[ˈkæpɪtl]adj.
1. сталі́чны, гало́ўны (пра горад);
a capital city сталі́ца, гало́ўны го́рад (штата)
2.вялі́кі (пра літару);
a capital letter вялі́кая лі́тара
3. гало́ўны, са́мы ва́жны, капіта́льны;
a capital point гало́ўнае/найважне́йшае пыта́нне;
capital repairs капіта́льны рамо́нт;
capital stock асно́ўны капіта́л
4. які́ караецца сме́рцю;
a capital offence ця́жкае злачы́нства;
capital punishment пакара́нне сме́рцю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
metropolis
[məˈtrɑ:pəlɪs]
n.
1) сталі́ца f.; вялі́кіго́рад; ва́жны цэ́нтар
a financial metropolis — фіна́нсавы цэ́нтар
2) Eccl. мітрапо́лія f.
3) мэтрапо́лія f. (краі́на ў дачыне́ньні да калёніяў, які́мі яна́ вало́дае)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЕГАЛО́ПАЛІС [ад грэч. megas (megalu) вялікі + polis горад; паходзіць ад назвы стараж.-грэч. горада Мегалопаль, які ўзнік ад зліцця больш як 35 паселішчаў Аркадыі],
найбуйнейшая форма рассялення, якая ўтвараецца ў выніку зліцця суседніх гарадскіх агламерацый. Звычайна М. выцягнуты ўздоўж трансп. магістралей, але суцэльнай гар. забудовы не мае; прыкладна 9/10 яго плошчы займаюць адкрытыя прасторы. Найбольшыя М.: на Атлантычным узбярэжжы ЗША паміж Бостанам і Вашынгтонам, у Каліфорніі; на Ціхаакіянскім узбярэжжы в-ва Хонсю — ад Токіо да Осакі (Японія), у раёне ніжняга і сярэдняга Рэйна (Нідэрланды — Германія), ад Лондана да Ліверпуля (Вялікабрытанія), у раёне Вял. азёр (ЗША — Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агро́мністы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі вялікі памерамі, аб’ёмам. Як нейкі востраў на агромністым блюдзе чаратовых балот, маляўніча выступаў старадаўні горад, важнейшы цэнтр неабсяжнага Палесся.Колас.Ад агромністых хвой засталіся толькі пашчапаныя пні.Лынькоў.Ні раённы гарадок, ні нават Бабруйск ніяк не маглі раўняцца з гэтым агромністым, такім неспакойным горадам.Мележ.// Вельмі вялікі па колькасці; шматлікі. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы.Купала.Агромністая армія.. застыла насцярожана, чакаючы жаданага слова каманды.Мележ.
2. Вельмі вялікі па сіле, глыбіні выяўлення. Як у маўклівых, скупых словах выказаць тое агромністае, багатае пачуццё, якое ў ім [Тураўцу] жыве?Мележ.У гэтым маналогу — ніводнага халоднага, абыякавага слова, усё дыхае агнём агромністага ўзрушэння.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)