Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
экспрэсі́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць экспрэсіўнага. Экспрэсіўнасць мовы. □ Стылі паэзіі і мастацкай прозы, вызначаючыся багаццем выяўленчых сродкаў, вобразнасцю, эмацыянальнасцю і экспрэсіўнасцю, у перыяд фарміравання і развіцця нацыянальных моў атрымліваюць большую папулярнасць і вядомасць у народзе.Шакун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАВУ́САВА-ПЯТРО́ЎСКАЯ (Таццяна Паўлаўна) (н. 29.9.1950, Мінск),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-мастацкі ін-т (1972). Працуе пераважна ў галіне маст. ткацтва. Творчасць характарызуецца пошукамі выяўленчых магчымасцяў тэкстылю. Асн. работы: дэкар. тканіны «Святочная» (1972), «Натхненне» (1983), габелен-заслона «Нараджэнне планеты кветак» (1978), трыптыхі «Вясна» (1984), «Азёрны» (1986), дыптых «Каляровае паветра» (1988), габелен-скульптура «Лялька» (1989), габелены «А калі б магла» (1990), «Рэльефная кампазіцыя» (1991), «Кантрасты» (1995). Стварае ўзоры вырабаў для маст. прам-сці (абрусы, дарожкі, сурвэткі). Працуе таксама ў галіне пастэлі і малюнка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН (Раман Іванавіч) (31.3.1858—3.5.1924),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1877—82; акадэмік з 1907), у Парыжы ў Ш.Гарнье (да 1884). Выкладаў у Рыжскім політэхн. ін-це (1916—18) і ў Вышэйшым тэхн. вучылішчы (1918—23) у Маскве. Пабудовы пераважна ў духу неакласікі і гіст. стыляў з выкарыстаннем новых матэрыялаў і канструкцый: у Маскве — будынак Музея выяўл. мастацтваў імя А.Пушкіна (1898—1912), Сярэднія гандл. рады на Краснай пл. (1892), універсальны магазін «Мюр і Мерыліз» (цяпер ЦУМ; 1908), Барадзінскі мост (1912). У 1918—24 удзельнічаў у арх. конкурсах на праекты рабочых пасёлкаў для Данбаса, Грознага, Туапсэ.
Р.Клейн. Будынак Музея выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна ў Маскве. 1898—1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прымітыві́зм, ‑у, м.
1. Спрошчаны падыход да складанай з’явы.
2. Нескладанасць па будове, па тэхніцы выканання. Падняцца над прымітывізмам масавай самадзейнай рэвалюцыйнай паэзіі 20‑х гадоў,.. перайсці ад простых перапеваў класікаў да творчага развіцця іх галоўных традыцый — такія чарговыя задачы стаялі перад заходнебеларускай літаратурай 30‑х гадоў.Бугаёў.
3. У мастацтве 19–20 стст. — наўмыснае спрашчэнне выяўленчых сродкаў і выкарыстоўванне форм прымітыўнага (першабытнага, народнага, дзіцячага) мастацтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крытэ́рый, ‑я, м.
Прызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка, азначэнне або класіфікацыя чаго‑н.; мерка. Пытанне аб сутнасці і назначэнні мастацтва служыць у класавым грамадстве крытэрыем падзелу мастакоў на два лагеры.У. Калеснік.Мастацкая літаратура служыць крытэрыем, на які прыходзіцца раўняцца пры адборы ў літаратурную мову розных моўных выяўленчых сродкаў.Шакун.
•••
Крытэрый ісціны (кніжн.) — мерка для вызначэння правільнасці, дакладнасці нашых ведаў, адпаведнасці нашых адчуванняў, уяўленняў, паняццяў аб’ектыўнай рэальнасці.
[Ад грэч. kritērion — сродак для суджэння, рашэння.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́тра
(рус. палитра, ад фр. palette = пласцінка)
1) невялікая дошчачка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы;
2) перан. сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці мастака, пісьменніка, кампазітара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прымітыві́зм
(ад прымітыў)
1) спрошчаны падыход да складанай з’явы;
2) нескладанасць па будове, па тэхніцы выканання;
3) кірунак у мастацтве, які характарызуецца наўмысным спрашчэннем выяўленчых сродкаў і выкарыстаннем форм прымітыўнага (першабытнага, народнага, дзіцячага) мастацтва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палі́тра, ‑ы, ж.
1. Дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы. Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі.Машара.Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падромніку палатном, з палітрай у руках.Карпюк.
2.перан. Падбор фарбаў у асобнай карціне, у творчасці мастака. Палітра Тыцыяна.//перан. Сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці пісьменніка, акцёра, кампазітара і інш. У вобразнай палітры Максіма Танка пачалі поўнасцю гаспадарыць фарбы светлыя, святочныя.Рагойша.Іграючы адмоўныя ролі, я імкнуўся ў іх выкарыстоўваць усю шматкаляровую палітру фарбаў жыцця.Сяргейчык.
[Ад фр. palette, ад іт. paletta — лапатка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)