Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ГІГІЕ́НА ДЗЯЦЕ́Й І ПАДЛЕ́ТКАЎ,
галіна гігіены, якая распрацоўвае і ажыццяўляе прафілакт. мерапрыемствы па ахове і ўмацаванні здароўя падрастаючага пакалення. Вывучае ўплыў прыродных і сац. фактараў на растучы арганізм, яго ўзаемадзеянне з навакольным асяроддзем і распрацоўвае на гэтай аснове гігіенічныя нарматывы.
Асн. праблемы гігіены дзяцей і падлеткаў: заканамернасці росту і развіцця дзіцячага арганізма, стан здароўя дзяцей і падлеткаў і фактары, якія яго фарміруюць, гігіенічныя асновы рэжыму дня і навуч.-выхаваўчага працэсу, гігіена фіз. і працоўнага выхавання, навучання і прафес. адукацыі вучняў; гігіена харчавання ў дзіцячых калектывах, гігіенічныя асновы праектавання і будовы ўстаноў для дзяцей і падлеткаў, патрабаванні да іх добраўпарадкавання і абсталявання, гігіенічнае выхаванне і навучанне здароваму ладу жыцця.
На Беларусі гігіена дзяцей і падлеткаў — частка сан.-эпідэміялагічнай службы і пададдзел яе асн. устаноў — цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. Распрацоўваюцца крытэрыі здароўя і метадалагічныя асновы комплекснай ацэнкі стану здароўя дзяцей, падлеткаў і моладзі; гігіенічныя аспекты аздараўлення ва ўмовах радыеэкалагічнага забруджання, гігіенічныя рэкамендацыі па аптымізацыі навуч.-выхаваўчага працэсу ў дзіцячых установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Афанасій Рыгоравіч) (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868),
рускі архітэктар, прадстаўнік маст.ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г.гал. архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскай вобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ (Мікалай Міронавіч) (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.