пярэстатка́ны, ‑ая, ‑ае.

Сатканы, вытканы з пражы рознага колеру для асновы і ўтку. Пярэстатканы дыван.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паты́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паты́каць.

патыка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы па аснове рознакаляровым утком. Патыканая коўдра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жака́рдавы, ‑ая, ‑ае.

Вытканы з дапамогай ткацкага станка, аснашчанага жакардавай машынай (гл. жакардаў). Жакардавая тканіна. □ Яркія маляўнічыя дываны — набіўныя і жакардавыя — здавалася, гарэлі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́с

(рус. палас, ад перс. pelās)

двухбаковы дыван без ворсу, вытканы ручным спосабам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Клачавы́вытканы з пачэсных нітак’: «З клочна клачавыя посцілкі ткалі» (Сл. паўн.-зах., 473; Сцяшк.). Гл. клочча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даматка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно. // Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прутэ́ ’дыван, вытканы з самаробных нітак’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відавочна, з *портэ́, параўн. палес. пуртяны́ ’з порту’ (Уладз.) у выніку перастаноўкі гукаў. Далей гл. порт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саматка́ны, ‑ая, ‑ае.

Вытканы ў хатніх умовах, саматужным спосабам (пра тканіну). Саматканае сукно. Саматканае палатно. □ Кастусь сеў на край нараў, засланых тоўстай саматканай коўдрай, і пачаў уважліва пазіраць за палкоўнікам. Ваданосаў. [Анэлі] здавалася, што яе простая саматканая сукенка кідаецца ў вочы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лачча́нка, лаччанне ’посцілка, палавік, у якім аснова з нітак, а уток з палосак тканіны, старога матэрыялу’ (кам., Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да латах, латка (гл.). Утворана ад лагчынывытканы з палосак тканіны’ (там жа) і суф. -κα.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́с

(фр. arras, ад Arras = назва горада ў Францыі)

дыван ручной работы, вытканы ў французскім горадзе Арас, цэнтры шпалернага ткацтва ў 14—15 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)