caricature [ˈkærɪkətʃʊə] n.

1. карыкату́ра

2. высме́йванне; адлюстрава́нне, пака́з, перада́ча ў карыкату́рным вы́глядзе; паро́дыя, саты́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

derision [dɪˈrɪʒn] n. высме́йванне;

treat smb. with derision кпіць з каго́-н.;

an object of derision пасме́шышча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вы́хілка ’манера, звычка’ (Жд., 2), выхілкі ’тс’ (Мара.), вы́хілківысмейванне і перадражніванне чужых слоў’ (КЭС, лаг.). Ад выхіляць(ца) (гл. хіліць) пры дапамозе суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саты́ра, ‑ы, ж.

1. Спецыфічная форма мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, якой уласціва з’едлівае высмейванне розных адмоўных з’яў. Гнеўная сатыра Ювенала. Сатыра Кукрыніксаў.

2. Твор літаратуры і мастацтва, у якім востра высмейваюцца людскія заганы, рэзка асуджаюцца негатыўныя з’явы жыцця. Гэты твор [«Прамова Івана Мялешкі»] з’яўляецца адным з найбольш яркіх помнікаў палітычнай сатыры канца XVI стагоддзя. «Полымя». «Сон» — гэта сатыра на прыгонніцкую чыноўніцка-бюракратычную сістэму Расіі. Палітыка.

3. перан. Рэзкае, з’едлівае высмейванне, развянчанне каго‑, чаго‑н. Баязлівы чалавек варты вострага пяра, едкай сатыры. Сабалеўскі. Маладая сярэдневяковая буржуазія выступала ў літаратуры з пародыяй і сатырай па феадальны лад. Галавач.

[Лац. satira.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́КАК ((Leacock) Стывен Батлер) (30.12. 1869, Суонмур, Вялікабрытанія — 28.3.1944),

канадскі пісьменнік-гумарыст. Д-р філасофіі (1903). Скончыў ун-ты ў Таронта (1891) і Чыкага (1903). У 1903 праф. ун-та ў Манрэалі. Пісаў на англ. мове. Дэбютаваў зб. гумарыстычных апавяд. «Літаратурныя ляпсусы» (1910). У зб-ках «Абсурдныя навелы» (1911), «Вясёлыя гісторыі пра маленькі гарадок» (1912), «Вар’яцкія выдумкі» (1918), «Гогенцолерны ў Амерыцы» (1919), «Парад смеху» (1940) высмейванне ўласцівых чалавеку заган з элементамі сац. крытыкі. Аўтар літ.знаўчых прац «Ч.​Дзікенс, яго жыццё і творчасць» (1933), «Гумар і чалавецтва» (1937) і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Юмористические рассказы. М.; Л., 1967;

Как стать миллионером. М., 1991.

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 9, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

насме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Крыўдны, злосны жарт з каго‑, чаго‑н., высмейванне каго‑, чаго‑н. Сустрэць насмешкамі. Баяцца насмешак. □ Некаторы час Лабановіч і ў сяле не паказваўся, бо нейк прыкра было слухаць насмешкі сяброў. Колас. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пересме́ивание

1. высме́йванне, -ння ср., абсме́йванне, -ння ср.;

2. перасме́йванне, -ння ср., перадра́жніванне, -ння ср.; см. пересме́ивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саты́ра

(лац. satira, ад satura = сумесь)

1) літаратурны твор, у якім рэзка высмейваюцца адмоўныя з’явы жыцця;

2) наогул высмейванне, ганьбаванне чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

саты́ра

(лац. satira)

1) літаратурны твор, у якім рэзка высмейваюцца адмоўныя з’явы жыцця;

2) наогул высмейванне, ганьбаванне чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ЖАРТО́ЎНЫЯ ПЕ́СНІ,

разнавіднасць пазаабрадавай сац.-бытавой лірыкі вуснай нар. творчасці. У іх высмейваюцца адмоўныя з’явы ў сямейна-бытавым і грамадскім жыцці (лянота, нядбайнасць, прагнасць, п’янства, нявернасць, несумленнасць і інш.). Гал. персанажы — муж і жонка, дзед і баба, хлопец і дзяўчына. Ж.п. малююць канкрэтныя тыпы, падкрэсліваючы і перабольшваючы іх заганы, надаюць ім абагульненасць. Нярэдка ў песнях гучыць аўтаіронія, што сведчыць пра духоўнае здароўе народа (напр., песня «Чаму ж мне не пець»), Характарыстыка героя ўспрымаецца не як публічнае самавыкрыццё, што мяжуе з самапрыніжэннем, а як усведамленне правільнасці нар. ідэалу. Высмейванне адмоўных якасцей ставіла адну мэту — сцвердзіць дабро. Асобную групу складаюць т.зв. песні-небыліцы або небывальшчыны. У дзіцячым рэпертуары пашыраны Ж.п. алегарычнага зместу, іх персанажы — звяры, птушкі, насякомыя. Часам яны дыдактычныя. Шмат песень жартоўнага характару ў каляндарнай і сямейна-абрадавай паэзіі, але іх не вылучаюць у асобныя жанравыя групы.

Публ.:

Жартоўныя песні. Мн., 1974.

Літ.:

Гілевіч Н.С. Наша родная песня. Мн., 1968. С. 63—68;

Фядосік А.С. Трапным народным словам. Мн., 1971. С. 150—169;

Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн., 1979. С. 367—375.

І.​К.​Цішчанка.

т. 6, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)