вырато́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выратавацца.

2. Зал. да выратоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЛЕЯ́ДЫ,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі 7 сясцёр, дачок Атланта і акіяніды Плеёны (дачкі Акіяна): Алкіёна, Меропа, Келена, Электра, Стэропа, Тайгета, Мая. Усе былі ў шлюбе з багамі, акрамя Меропы — жонкі Сізіфа. Паводле пашыранага міфа, П., каб выратавацца ад праследаванняў закаханага ў іх паляўнічага Арыёна, папрасілі дапамогі ў багоў. Багі ператварылі П. і Арыёна ў аднайм. сузор’і. Пераноснае значэнне слова «плеяда» — група выдатных людзей.

т. 12, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

изба́виться зба́віцца, пазба́віцца; вы́ратавацца, мног. павырато́ўвацца; вы́зваліцца, мног. павызваля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ocaleć

зак. выратавацца, уцалець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ocalić się

зак. выратавацца, уратавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uratować się

зак. выратавацца, уратавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wyratować się

зак. выратавацца; уратавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Выратавацца ад гібелі, знішчэння; уберагчыся ад таго, што немінуча нясе бяду. І Калістрат рашыў Часова грошы даць, Каб змог Іван адратавацца. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцячы́², уцяку́, уцячэ́ш, уцячэ́; уцячо́м, уцечаце́, уцяку́ць; уцёк, уцякла́, -ло́; уцячы́; зак.

1. Паспешліва пайсці адкуль-н., бягом накіравацца куды-н.

У. з дому.

2. Пайсці тайком адкуль-н., выратавацца ўцёкамі.

Мядзведзь зрабіў падкоп і ўцёк у лес.

У. з палону.

|| незак. уцяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рату́нак

(польск. ratunek, ад ням. Rettung)

1) дапамога, абарона, выручка;

2) магчымасць, сродак выратавацца, пазбавіцца ад чаго-н. небяспечнага, непрыемнага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)