Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
непрынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не вынікае з прынцыпаў, далёкі ад прынцыпаў; неістотны, другарадны. Непрыпцыповае пытанне.
2. Які не прытрымліваецца прынцыпаў, не кіруецца імі. Непрынцыповы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАТЭМАТЫ́ЧНАЯ ІНДУ́КЦЫЯ,
агульны спосаб доказаў і вызначэнняў у матэматыцы і матэм. логіцы, які дае магчымасць рабіць агульныя вывады на аснове асобных сцвярджэнняў.
Грунтуецца на прынцыпе матэматычнай індукцыі: сцвярджэнне A(n), залежнае ад натуральнага параметра n, лічыцца праўдзівым, калі праўдзіва A(1) і з меркавання праўдзівасці A(N) для любога натуральнага Nвынікае праўдзівасць A(N + 1). Напр., для любога натуральнага n патрабуецца даказаць формулу 1 + 3 + 5 + ... + (2n − 1) = n2. Пры n = 1 гэтая формула праўдзівая (1 = 12), затым мяркуем. што формула даказана для пэўнага ліку N: 1 + 3 + 5 + ... + (2N − 1) = N2. Далучаем да левай і правай часткі дадзенай формулы яшчэ адно складаемае 2N + 1: 1 + 3 + 5 + (2N − 1) + (2N + 1) = N2 + (2N + 1) = (N + 1)2. Такім чынам, з праўдзівасці формулы пры n = Nвынікае яе праўдзівасць і пры n = N + 1. Адсюль вынікае праўдзівасць формулы для любога натуральнага n.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апастэрыёрны
(ад апастэрыёры)
заснаваны на вопыце, які вынікае з вопыту (проціл.апрыёрны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДВАРО́ТНАЯ ТЭАРЭ́МА,
тэарэма, умовай якой з’яўляецца выснова зыходнай (прамой) тэарэмы, а высновай — умова. Прамая і адваротная тэарэма — узаемна адваротныя. З іх праўдзівасці вынікае, што выкананне ўмовы адной з іх не толькі дастаткова, але і неабходна для праўдзівасці высновы, напр., тэарэмы: «калі 2 вуглы трохвугольніка роўныя, то іх бісектрысы роўныя» і «калі 2 бісектрысы трохвугольніка роўныя, то адпаведныя ім вуглы роўныя», — узаемна адваротныя і абедзве праўдзівыя. З праўдзівасці якой-н. тэарэмы не вынікае праўдзівасць адваротнай тэарэмы да яе, напр., тэарэма: «калі лік дзеліцца на 6, то ён дзеліцца на 3» — праўдзівая, а адваротная тэарэма: «калі лік дзеліцца на 3, то ён дзеліцца на 6» — непраўдзівая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́ЕСНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП,
фундаментальны прынцып квантавай механікі, паводле якога тоесныя часціцы пры квантавамех. апісанні іх станаў лічацца прынцыпова неадрознымі.
Гэта азначае, што станы фіз. сістэмы, якія адрозніваюцца перастаноўкамі тоесных часціц, лічацца адным станам; у адрозненне ад класічнай механікі, дзе за кожнай часціцай можна прасачыць па яе траекторыі, у квантавай механіцы паняцце траекторыі адсутнічае і тоесныя часціцы страчваюць сваю індывідуальнасць. З Т.п. вынікае, што сістэма тоесных базонаў павінна апісвацца поўнасцю сіметрычнымі (адносна перастановак каардынат і спінавых пераменных), а сістэма тоесных ферміёнаў — поўнасцю антысіметрычнымі хвалевымі функцыямі. З Т.п. вынікае таксама існаванне ў сістэмах тоесных часціц спецыфічных квантава-мех. абменных эфектаў, напр., абменнага ўзаемадзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
resultant
[rɪˈzʌltənt]1.
adj.
які́выніка́е
2.
n., Phys.
раўнадзе́йная f. (пра сі́лу)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ІДЫЁМА (ад грэч. idiōma своеасаблівы выраз) у мовазнаўстве, складанае па структуры моўнае адзінства з цэласным семантычным зместам. У вузкім сэнсе — фразеалагічнае зрашчэнне (гл.Фразеалагізм). Састаўныя ідыяматычных адзінстваў наз. кампанентамі, у І. яны страчваюць сваё звычайнае значэнне (напр., «сабаку з’есці» — мець вял. навык, вопыт у чым-н.).
Вылучаюцца марфалагічныя І. — словы, значэнне якіх не абумоўлена сукупнасцю значэнняў іх марфем; лексічныя І. — спалучэнні двух і больш слоў пастаяннага лексіка-грамат. складу, злітнае значэнне якіх не вынікае са зместу асобных кампанентаў; сінтаксічныя І. — простыя або складаныя канструкцыі, агульнае значэнне якіх не вынікае з сумы значэнняў форм і ўласцівых ім сінтакс. адносін. І. — сродак выразнасці і вобразнасці мовы. Вывучае І. ідыяматыка.