вы́ключить сов., в разн. знач. вы́ключыць, мног. павыключа́ць; см. выключа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шпарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Закрэсліўшы, выключыць з тэксту; апусціць. Вышпарыць цытату. Вышпарыць са спісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да выключыць.

2. Не дапускаць магчымасці чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выключыць усіх, многіх ці ўсё, многае. Павыключаць са спісаў. Павыключаць тэлевізары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выключэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выключыць.

2. Адступленне ад агульнага правіла, рэдкі выпадак.

Няма правіла без выключэння.

За выключэннем, прыназ. з Р — акрамя, апрача каго-, чаго-н.

Сабраліся ўсе, за выключэннем хворых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., што.

Спыніць дзеянне чаго‑н., раз’яднаўшы яго з агульнай сістэмай; выключыць. Адключыць званок, тэлефон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ключаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выключыць.

2. у знач. наз. вы́ключаны, ‑ага, м. Той, каго выключылі адкуль‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскрада́льнік, ‑а, м.

Той, хто раскрадае што‑н. Усе камуністы выказаліся за тое, каб выключыць з калгаса самых злосных лодараў і раскрадальнікаў грамадскага дабра. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyeliminować

зак. выкрэсліць, выключыць; выбраць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

изъя́ть сов., уст.

1. (конфисковать) канфіскава́ць, адабра́ць, забра́ць;

2. (из употребления) зняць; (исключить) вы́ключыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)