друка́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гры́ф

‘штэмпель; надпіс на дакуменце, выданні і інш.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гры́ф гры́фы
Р. гры́фа гры́фаў
Д. гры́фу гры́фам
В. гры́ф гры́фы
Т. гры́фам гры́фамі
М. гры́фе гры́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двухтыднёвы, -ая, -ае.

1. Які жыве, існуе, працягваецца два тыдні.

Двухтыднёвыя парасяты.

Д. адпачынак.

2. Які выходзіць раз у два тыдні (пра перыядычныя выданні).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

журналі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні.

Займацца журналістыкай.

2. зб. Перыядычныя выданні.

Беларуская ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадаві́ца ж. (у перыядычным выданні) Litartikel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падпісны́, -а́я, -о́е.

Які атрымліваецца па падпісцы, падпісчыкамі.

Падпісныя выданні.

Падпісны ліст — ліст для збору грошай на карысць каго-, чаго-н., на якім удзельнікі збору ставяць свае подпісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перыёдыка, ‑і, ДМ ‑дыцы, ж., зб.

Перыядычныя друкаваныя выданні. Навуковая перыёдыка. Зарубежная перыёдыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выдаць.

2. Выдадзены твор.

Акадэмічнае в.

Дваццацітомнае в. збору твораў Якуба Коласа.

На выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж (пра дзяўчыну).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перыёдыка

(гр. periodikos = які паўтараецца, чаргуецца)

перыядычныя друкаваныя выданні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

юнко́р, ‑а, м.

Юны карэспандэнт; юнак, які піша і друкуецца ў якім‑н. перыядычным выданні, звычайна маладзёжным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)