wychylić się

зак. высунуцца, выглянуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Вы́тырнуцца ’вытыркнуцца, высунуцца’ (Бяльк.). Рус. дыял. пск., смал. вы́торнуть ’высунуць, выштурхаць’, пецярб. вы́торнуццавыглянуць, з’явіцца’. Гл. торкаць, тыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́зірнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Выглянуць. [Незнаёмец:] — Вызірні па дарогу і палічы машыны, колькі іх ідзе? Чорны. З-за снежных хмар вызірнуў месяц. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгля́дваць несов.

1. в разн. знач. выгля́дывать; см. вы́глянуць;

2. (искать глазами) высма́тривать, выгля́дывать; см. вы́глядзець

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагля́нуць, ‑гляну, ‑глянеш, ‑гляне; зак.

Выглянуць, паказацца, стаць бачным на кароткі час. Дождж перастаў, праглянула сонца. В. Вольскі. Хмызы парадзелі, і ўперадзе праглянула палоска бурага ворыва. Хадановіч. // Месцамі з’явіцца. Разлілася.. [рэчка] паміж кустамі алешніку, асака праглянула на купінах, зноў дзяўчаты прыйшлі па лясныя кветкі. Даніленка. Трапляюцца толькі сыраежкі, ваўнянкі, ды яшчэ ліпкі масл[я]к прагляне з-пад хваёвай лапы. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Мець які‑н. выгляд; здавацца каму‑н. кім‑, чым‑н. Выглядаць героем. □ Каця хадзіла заўсёды ў камбінезоне, у простых чаравіках, і выглядала звычайнай трактарысткай. Чарнышэвіч. Усе [сяляне] выглядалі так, як бы неўзабаве павінна было штось зрабіцца. Колас.

2. Віднецца, быць відным. Сонца зайшло.. за.. таполі, верхавіны якіх ледзь выглядалі з-за ўзгорка. Шамякін.

3. Разм. Незак. да выглянуць (у 1 знач.).

4. Разм. Незак. да выглядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)