прасава́ны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаваць 1.
2. у знач. прым. Гладжаны, выгладжаны; выпрасаваны. Прасаваная бялізна.
прасава́ны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаваць 2.
2. у знач. прым. Зроблены шляхам прасавання 2. Прасаваныя дрожджы. Прасаванае сена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыга́ра, ‑ы, ж.
Туга скручанае ў трубачку для курэння тытунёвае лісце. Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць.. [Скірмунт] у сваім пышным кабінеце за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. Колас. Аканом выскачыў куляю з пакояў, а пан закурыў цыгару, сеў у крэсла і пачаў думаць... Чарот.
[Фр. cigare, ням. Zigarre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́глаженный
1. вы́глажаны, мног. павыгла́джваны; вы́раўнаваны, мног. павыраўно́ўваны;
2. вы́прасаваны, мног. павыпрасо́ўваны, вы́гладжаны, мног. павыгла́джваны; см. вы́гладить;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ферт, ‑а, М ‑рце, м.
1. Устарэлая назва літары «ф».
2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.
•••
Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)