палю́цыя, ‑і, ж.

Спец. Міжвольнае вывяржэнне семені ў мужчын, якое адбываецца ў сне.

[Ад лац. pollutio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эякуля́цыя, ‑і, ж.

Вывяржэнне семені, сакрэту семянных пузыркоў і прастаты ў самцоў жывёл і ў мужчын.

[Лац. ejaculor — выкідваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЭЯКУЛЯ́ЦЫЯ (новалац. ejaculatio вывяржэнне ад лац. ejaculor выкідваю. вывяргаю),

вывяржэнне спермы, сакрэту семянных семявых* пузыркоў і прастаты ў самцоў млекакормячых жывёл і ў мужчын.

т. 18, кн. 1, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ірво́та і (пасля галосных) рво́та, -ы, ДМ (і)рво́це, ж.

Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывергнута такім чынам.

|| прым. ірво́тны і (пасля галосных) рво́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Eruptión f -, -en вывяржэ́нне (вулкана)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

РЫНДЖА́НІ (Rinjani),

вулкан на в-ве Ламбок у Інданезіі. Выш. 3726 м. Апошняе вывяржэнне ў 1965—66.

т. 13, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́РУ (Meru),

дзеючы вулкан у межах Усх.-Афр. зоны разломаў, у Танзаніі. Выш. 4567 м. Апошняе вывяржэнне ў 1910.

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

erupcja

ж. геал. вывяржэнне; выбух

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЭ́МПА (Dempo),

дзеючы вулкан на ПдЗ в-ва Суматра (хр. Барысан) у Інданезіі. Выш. 3159 м. Складзены з андэзітаў. Магутнае вывяржэнне ў 1908.

т. 6, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

изверже́ние

1. (выбрасывание) выкіда́нне, -ння ср.; (вулкана и т. п.) вывяржэ́нне, -ння ср.;

2. физиол. вывяржэ́нне, -ння ср.;

3. (произнесение, выкрикивание — ругательств, проклятий и т. п.) выкры́кванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)