выво́дзіцца, ‑водзіцца; незак.

1. Незак. да вывесціся.

2. Зал. да выводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перася́кнуць

‘знікнуць, вывесціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перася́кну перася́кнем
2-я ас. перася́кнеш перася́кнеце
3-я ас. перася́кне перася́кнуць
Прошлы час
м. перася́кнуў перася́кнулі
ж. перася́кнула
н. перася́кнула
Загадны лад
2-я ас. перася́кні перася́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час перася́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́вестисьII (расплодиться) вы́весціся;

вчера́ вы́велись цыпля́та учо́ра вы́веліся кураня́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́травіцца 1, ‑віцца; зак.

1. Атрымацца ад уздзеяння хімічных рэчываў (пра ўзор, адбітак). Вытравіўся афорт.

2. Знішчыцца ад хімічнага ўздзеяння; вывесціся. Вытравіліся плямы.

вы́травіцца 2, ‑віцца; зак.

Спец. Паступова спусціцца (пра якарны ланцуг, канат і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́травитьсяI

1. (отравой) вы́труціцца;

2. техн. вы́травіцца, вы́весціся;

пя́тна вы́травились пля́мы вы́веліся (вы́травіліся).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмы́цца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑мыецца; зак.

1. Змыць з сябе бруд, пыл і пад.; памыцца. Адмыцца ад мазуту.

2. Зрабіцца чыстым ад мыцця. Рукі адышліся. // Знікнуць, вывесціся ад мыцця (пра плямы, пахі і пад.).

3. Спец. Ачысціцца ад прымесей прамываннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Перастаць існаваць, знікнуць; аджыць свой век — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе плямы павыводзіліся. Не будзе вады — павыводзіцца рыба. □ Госці і пачастункі сярод хутаранцаў павыводзіліся ўшчэнт. Чорны.

2. Вывесціся з яйца, лічынкі і пад. — пра птушак, насякомых. Буслы, якія павыводзіліся ў гнёздах, сталі дарослыя і цяпер кожную раніцу разам са сваімі бацькамі кружылі высока ў небе. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свести́сь

1. (уменьшиться, ограничиться) зве́сціся;

зада́ча свела́сь к подбо́ру фа́ктов зада́ча звяла́ся да падбо́ру фа́ктаў;

2. (о пятнах и т. п.) вы́весціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выво́дзіцца несов.

1. в разн. знач. выводи́ться; см. вы́весціся;

2. страд. выводи́ться; возводи́ться; уводи́ться; удаля́ться, исключа́ться; вытравля́ться, трави́ться; изводи́ться, своди́ться, переводи́ться, истребля́ться; заключа́ться, умозаключа́ться; изобража́ться, пока́зываться, представля́ться; вытя́гиваться; см. выво́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераве́сціся, ‑вядуся, ‑вядзешся, ‑вядзецца; ‑вядзёмся, ‑ведзяцеся; пр. перавёўся, ‑вялася, ‑вялося; заг. перавядзіся; зак.

1. Перайсці на новую пасаду, на новае месца працы, вучобы і пад. Перавесціся ў вячэрнюю школу. □ Праз паўгода я з Даўгінава перавёўся ў мястэчка Ілью. Бядуля.

2. Знікнуць, вывесціся. У краінах Заходняй Еўропы, дзе няма густых і вялікіх лясоў, пугач амаль зусім перавёўся. В. Вольскі. // Разм. Патраціцца, расходавацца. Грошы яшчэ ў яго не перавяліся.

3. Даць адбітак, адлюстраванне пры пераводзе (малюнкаў, рысункаў) з аднаго матэрыялу на другі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)