earwax

[ˈɪrwæks]

n.

вушны́ воск

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ву́шнік ’навушнік’ (Байк. і Некр., Гарэц.). Магчыма, наватвор 20‑х гадоў ад ву́ха, вушны́ для перакладу рус. наушник.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

aural

[ˈɔrəl]

adj.

1) слыхавы́

2) вушны́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

uszny

uszn|y

вушны;

koncha ~a — вушная ракавіна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

aural [ˈɔ:rəl] adj.

1. вушны́

2. слыхавы́;

aural and visual images слыхавы́я і зро́кавыя во́бразы;

aural comprehension tests тэ́сты на слыхаво́е ўспрыма́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вушня́к ’вушак’ (Шатал., Жд., 3, Мат. Гом.). Відаць, мясцовае ўтварэнне ад вушны́ (слуп?), г. зн. які мае ву́шы ’правушыны, выразы і пад.’; цікавай паралеллю да гэтага можа быць серб.-харв. дыял. ушни̑к ’нейкая дэталь’ («уда̏рно у ушњни̑к», СДЗб. 17, 47), польск. uszniak ’пасудзіна з вухам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАРАБА́ННАЯ ПО́ЛАСЦЬ,

поласць у сістэме сярэдняга вуха наземных пазваночных і чалавека. Асн. функцыя — слыхавая: перадае гукавыя ваганні ад барабаннай перапонкі праз слыхавыя костачкі і акно пераддзвер’я ў вушны лабірынт, узмацняе іх, ахоўвае акно ўліткі ад вонкавых гукавых ваганняў. Аб’ём у чалавека каля 0,75 см³.

Сценкі барабаннай поласці з касцявой тканкі, за выключэннем вонкавай, большую ч. якой утварае барабанная перапонка. Унутры выслана слізістай абалонкай. Запоўнена паветрам. Праз адтуліну ў барабаннай перапонцы і слыхавую (еўстахіеву) трубу злучаецца з насаглоткай (праз трубу ажыццяўляюцца змена паветра ў поласці і адцяканне слізі ў насаглотку). На задняй сценцы ёсць уваход у самую вял. поласць сярэдняга вуха — антрум. Ад поласці чэрапа аддзяляецца тонкай касцявой пласцінкай. Інервуецца слыхавым нервам. Пашкоджанні барабаннай поласці вядуць да зніжэння або страты слыху. Іл. гл. да арт. Вуха.

В.​А.​Быстрэнін.

т. 2, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

auricular

[ɔˈrɪkjələr]

adj.

1) вушны́

2) сказа́ны на ву́ха

auricular confession — ці́хая спо́ведзь

3) у фо́рме ву́ха, вушкава́ты

4) перадсардэ́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)