ры́мар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Майстар, які шые раменную вупраж (хамуты, сёдлы, вуздэчкі).

|| прым. ры́марскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сбру́я збру́я, род. збру́і ж., собир., мн. нет; разг. ву́праж, -жы ж.; ко́нская збру́я (ву́праж).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпрэ́гчы, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла і -рагла́, -ло́; -ражы́; -рэ́жаны; зак., каго-што.

Зняць вупраж; выпрагчы.

|| незак. адпрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́пряжь

1. (предметы для запряжки лошадей) ву́праж, -жы ж., збру́я, -ру́і ж.;

2. ж.-д. ву́праж, -жы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

uprząż

ж. вупраж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

запрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Некалькі коней, сабак і пад., запрэжаных у адну вупраж. Запрэжка сабак. □ З невысокага сопкі спускалася аленняя запрэжка. Шамякін.

2. Вупраж, збруя. Гурген неяк ублытаў коней у запрэжку. Самуйлёнак.

•••

Хадзіць у запрэжцы гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рны¹, -ая, -ае.

Які складае пару¹, для пары¹ (у 1, 3 і 4 знач.) з чым-н., які выконваецца, робіцца парай¹ (у 4 знач.).

Парная рукавіца.

Парная вупраж.

Парнае катанне на каньках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрэ́гчы¹, спрагу́, спражэ́ш, спражэ́; спражо́м, спражаце́, спрагу́ць; спрог, спрэ́гла; спражы́; спрэ́жаны; зак., каго.

Запрэгчы разам у адну вупраж (коней, быкоў і пад.).

|| незак. спрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спрага́нне, -я, н. і спрэ́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́мар

(польск. rymarz, ад ням. Riemer)

майстар, які вырабляе раменную вупраж.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

збру́я

(польск. zbroja, zbrój)

прадметы і прыналежнасці для запрагання або сядлання коней; вупраж.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)