1. Які служыць для таго, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Пазыўны сігнал.
2.узнач.наз.пазыўны́я, ‑ых. Умоўныя сігналы для апазнавання радыёстанцый, суднаў і інш. Пазыўныя Масквы абудзілі палахлівую ранішнюю цішыню.Шыцік.Не спіць зямля — у ёй вулканы дрэмлюць, планетысёстры пазыўныя шлюць.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕГА́МСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Армянскага нагор’я, на З ад воз. Севан, у Арменіі. Выш. да 3597 м (г. Аждаак). Складзены з туфаў, лаў, ёсць патухлыя вулканы. На схілах высакагорныя лугі. Летнія пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛКАНІ́ЧНАЯ СЬЕ́РА, Ціхаакіянская Кардыльера,
ланцуг вулканічных конусаў, які цягнецца ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Цэнтр. Амерыкі. Дзеючыя вулканы: Тахумулька (4217 м) у Гватэмале (найвыш. пункт Цэнтр. Амерыкі), Санта-Ана, Ісалька (Сальвадор), Ірасу (Коста-Рыка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАРЫ́ЦКІ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.3.1884, г. Уфа, Башкортастан — 23.7.1952),
расійскі геолаг і петрограф. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1909). У 1939—41 дырэктар Ін-та геал. навук АНСССР. У 1944—52 арганізатар і дырэктар Лабараторыі вулканалогіі АНСССР. У 1946—49 акад.-сакратар аддз.геал.геагр. навук АНСССР. Навук. працы па тэарэт. петраграфіі і геалогіі рудных радовішчаў. Вывучаў патухлыя вулканы Арменіі, стараж. вулканізм Урала, вулканы Камчацка-Курыльскай дугі. Распрацаваў навук. кірунак у петраграфіі — петрахімію. Яго імем наз. мінерал заварыцкіт. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЗАРЭЛЬЕ́Ф [ад мез(а)... + рэльеф],
форма рэльефу, сярэдняя па памерах паміж формамі макрарэльефу і мікрарэльефу з амплітудамі вышынь, якія не перавышаюць звычайна некалькіх дзесяткаў метраў (невял. грады, камы, озы, лагчыны, дзюны, гразевыя вулканы і інш.). Створаны пераважна экзагеннымі працэсамі (акумуляцыя, эрозія, дэфляцыя і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАН (Van),
бяссцёкавае салёнае возера на У Турцыі. Размешчана на Армянскім нагор’і, на выш. 1720 м. Пл. каля 3,7 тыс.км². Глыб. да 145 м. Каля берагоў Вана — вулканы Сюпхан і Немруг. Суднаходства (чыг. паром на лініі Анкара — Тэбрыз). Солеварэнне. На ўсх. узбярэжжы — г. Ван.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ХАР (Bihor),
горны масіў на З Румыніі, частка Заходніх Румынскіх гор. Выш. да 1848 м (г. Куркубэта). Пераважаюць пакатахвалістыя хрыбты і масівы. Ускраіны моцна расчлянёныя скідамі. Патухлыя вулканы. Складзены з крышт. сланцаў, гранітаў мезазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, гліністых сланцаў, вапнякоў. Радовішчы жал. руды, баксітаў. Шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́Й-АСА́ХІ,
нацыянальны парк у Японіі на в-ве Хонсю. Засн. ў 1950. Пл. каля 190 тыс.га (уключае некалькі запаведнікаў). Размешчаны ў раёнах актыўнай вулканічнай дзейнасці (вулканыБандай і Адзума): горы ўкрытыя шыракалістымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях — лугі і хмызнякі. Шматлікія азёры. Своеасаблівая фауна (чорны мядзведзь, сернаказа, японская макака).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКРА́Н, Макран,
горы ў Іране і Пакістане, паўд.-ўсх. абрамленне Іранскага нагор’я. Даўж. 1150 км. Пераважаюць выш. 1000—2000 м, найб. — 2293 м. Некалькі паралельных хрыбтоў, складзеных пераважна з вапнякоў і пясчанікаў. Частыя землетрасенні. Каля перадгор’яў — гразевыя вулканы. На зах. схілах — пустыні, на ўсх. і паўд.-ўсх. — расліннасць тыпу саваннаў; на ПнУ — лясы гімалайскага тыпу.